Царква Ўшэсьця Гасподняга (Столін)
| Помнік гісторыі | |
Царква Ўшэсьця Гасподняга | |
Царква Ўшэсьця Гасподняга | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Столін |
| Каардынаты | 51°53′07,70″ пн. ш. 26°49′56,40″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Пінская япархія |
| Архітэктурны стыль | эклектыка |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўшэсьця Гасподняга на мапе Беларусі Царква Ўшэсьця Гасподняга | |
Царква Ўшэсьця Гасподняга — помнік гісторыі першай паловы XX стагодзьдзя ў Століне. Знаходзіцца ў цэнтры места пад адрасам вуліца Гарынская, 64. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі, збудаваны ў стылістыцы мураўёвак другой паловы XIX ст. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Новую драўляную царкву ў Століне збудавалі ў 1938 годзе.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад выкарыстаньня ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы стылістыкі эклектычнай царкоўнай архітэктуры, якую ўлады Расейскай імпэрыі насаджалі ў межах палітыкі маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага. 4-часткавая падоўжна-восевая кампазыцыя вызначаецца неардынарным спалучэньнем зрубаў: званіца, напалову ўрэзаная ў бабінец, які разам зь 5-граннай апсыдай аб’ядноўваюцца агульным дахам у адзіны карабель, які ў цэнтры праразаецца шырокім кубападобным аб’ёмам малітоўнай залі. Вэртыкальнай дамінантай выступае 4-ярусная (нізкі васьмярык на 3 чацьверыках) званіца, завершаная высокім шатром з купалам-цыбулінай. Над 4-схільным дахам асноўнага аб’ёму ўзвышаецца сьветлавы 8-гранны барабан, пакаты шацёр якога таксама завяршаецца купалам-цыбулінай. Бакавыя ўваходы праз бабінец вылучаюцца шырокімі аркавымі праёмамі. Шматплянавасьць агульнай кампазыцыі ўзбагачаецца нізкімі бакавымі рызьніцамі абапал апсыды. Роўнічныя гарызантальна ашаляваныя фасады апярэзваюцца філёнгавым фрызам, падзяляюцца адзінарнымі і здвоенымі аркавымі і квадратнымі аконнымі праёмамі.
Малітоўная заля 2-сьветлавая за кошт адкрытага барабана, які абапіраецца праз канструкцыйную сыстэму ветразяў на 4 слупы. Над бабінцам месьцяцца хоры[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000663 |