Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў (Манькавічы)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў
| |
Памятны камень у парку
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Манькавічы |
Каардынаты | 51°53′47.83″ пн. ш. 26°52′06.82″ у. д. / 51.8966194° пн. ш. 26.8685611° у. д.Каардынаты: 51°53′47.83″ пн. ш. 26°52′06.82″ у. д. / 51.8966194° пн. ш. 26.8685611° у. д. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[1] |
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў | |
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў на Вікісховішчы |
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагодзьдзяў у Манькавічах (цяпер у межах Століна). Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне места, пры ўтоку ракі Капанцу ў Гарынь. Твор архітэктуры рамантызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаўся з палаца, флігеля, гаспадарчых пабудоваў, брамы і парку. Да нашага часу захаваліся гаспадарчыя пабудовы і парк.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сядзіба Радзівілаў ў Манькавічах пачала фармавацца ў пачатку XVIII ст., калі яна складалася з жылых дамоў — двух панскіх (старога і новага), некалькіх для прыслугі каля ўязной брамы, гаспадарчых пабудоваў і саду. У 2-й палове XVIIII ст. збудавалі дом аканома і дадатковыя гаспадарчыя пабудовы. У 1780-я гады збудавалі драўляны палац.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пачатку XIX ст. каля палаца збудавалі драўляны флігель пад гонтавым дахам, дом для прыслугі, кухню, конна-валовы млын, 3 гумны з прыбудаванымі ў тарцах сьвірнамі, саладоўню ды іншае. Пры ўезьдзе ў сядзібу паставілі браму. У 1885 годзе з ініцыятывы Марыі Радзівіл вакол палаца заклалі парк. У канцы XIX ст. палац перабудавалі паводле праекту архітэктара Вэнцэля.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За часамі Другой сусьветнай вайны палац згарэў. Па вайне ў будынках сядзібы разьмясьціліся краязнаўчы музэй і музычная школа.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палац — помнік архітэктуры рамантызму. Гэта быў прастакутны ў пляне будынак пад гонтавым дахам. Галоўны ўваход вылучаўся слупавым ганкам.
Брама — 1-павярховы з мансардамі і цокалем прастакутны ў пляне будынак, накрыты складаным дахам. Дамінантай кампазыцыі была гранёная вежа, завершаная купалам з барабанам і шатром над ім.
Парк
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Парк пэйзажнага тыпу плошчай 50 га (цяпер 27,9 га). Захаваўся закладны камень, пастаўлены сынам Марыі Радзівіл Станіславам на ўзьлеску цэнтральнай паляны. Тэраса абмяжоўваецца валам вышынёй да 1,5 м з кветнікамі і дэкаратыўным хмызьняком. Астатняя частка на раўнінным рэльефе. Пры ўезьдзе ў парк з боку Століна стаяў павільён і каваная брама. Расьце больш за 35 відаў дрэваў і кустоўя. У частцы парку, што далучалася да палаца стаў з фантанам і лебедзямі[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1916—1917 гг.
-
1920-я гг.
-
1922—1935 гг.
-
1927 г.
-
С. Бохніг, 1929 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
1920 г
-
1930 г.
-
1931 г.
-
1934 г.
-
1935 г.
-
1930-я гг.
-
Г. Паддэмбскі, 1936 г.
-
Г. Паддэмбскі, 1936 г.
-
Г. Паддэмбскі, 1936 г.
-
Г. Паддэмбскі, 1936 г.
-
Г. Паддэмбскі, 1936 г.
-
Г. Паддэмбскі, 1936 г.
-
Г. Паддэмбскі, 1936 г.
-
Г. Паддэмбскі, 1936 г.
-
Г. Паддэмбскі, 1936 г.
-
Г. Паддэмбскі, 1936 г.
-
1937 г.
-
1937 г.
-
1937 г.
-
1937 г.
-
А. Добрскі, люты 1937 г.
-
сакавік 1937 г.
-
1938 г.
-
1938 г.
-
1938 г.
-
1938 г.
-
1938 г.
-
1938 г.
-
1938 г.
-
1938 г.
-
1938 г.
-
1938 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://heritage.gov.by/catalog/park-mankavichy
- ^ Будыка Н., Якімовіч Ю. Столінская сядзіба «Манькавічы» // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 461.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000661 |