Дольск
Дольск | |
Вобласьць: | Ровенская |
Раён: | Дубровіцкі |
Тэлефонны код: | +380 3658 |
Паштовы індэкс: | 34111 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°53′35″ пн. ш. 25°31′02″ у. д. / 51.89306° пн. ш. 25.51722° у. д.Каардынаты: 51°53′35″ пн. ш. 25°31′02″ у. д. / 51.89306° пн. ш. 25.51722° у. д. |
Дольск на мапе Ўкраіны ![]() ![]() Дольск |
Дольск (укр. Дольськ) — вёска ва Ўкраіне, на рацэ Прыпяці. Цэнтар сельскай рады Любяшоўскага раёну Валынскай вобласьці. Насельніцтва на 2001 год — 791 чалавек. Знаходзіцца за 17 ад Любяшова, каля граніцы зь Беларусяй, на аўтамабільнай дарозе Р14.
Дольск або Стары Дольск — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню Дольск упамінаецца ў XV ст. як мястэчка, цэнтар староства. У гэты час тут знаходзілася рэзыдэнцыя князёў Дольскіх, якія збудавалі ў паселішчы замак.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Дольск увайшоў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У XVII ст. празь мястэчка прайшоў гандлёвы тракт зь Літвы на Валынь і Падольле. Зь пераносам княскай рэзыдэнцыі ў Новы Дольск (Любяшоў), Стары Дольск пачаў занепадаць.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Стары Дольск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце Менскай губэрні. З 1843 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні Палеалогаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дольск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
20 лістапада 1917 году абвяшчалася Ўкраінская Народная Рэспубліка з прэтэнзіяй на Пінскі павет, у тым ліку на Дольск. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай гэтая тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Пінскі павет увайшоў у склад Беларускай ССР[1]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дольск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пінскім павеце Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Дольск у склад УССР.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1881 год — 173 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 791 чал.
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Дольску працуюць сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Царква Покрыва Багародзіцы
Страчананя спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Замак (XV ст.)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 103.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|