Пагост Зарэчны
| Пагост Зарэчны лац. Pahost Zarečny | |||||
| Населены пункт | |||||
Чыгуначная станцыя | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Ровенская | ||||
| Раён | Зарачанскі | ||||
| Першыя згадкі | 1480 | ||||
| Дата заснаваньня | 1480 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 161 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 51°49′32″ пн. ш. 26°08′34″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 7325 чал. (2015) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 3632 | ||||
| Паштовы індэкс | 34000 | ||||
| КОАТУУ | 5622255100 | ||||
| Сайт | gska2.rada.gov.ua/pls/z7… | ||||
| Пагост Зарэчны на мапе Ўкраіны Пагост Зарэчны | |||||
Пагост Зарэчны, Зарэчнае (укр. Зарічне, Погост-Зарічний) — мястэчка ва Ўкраіне, на рацэ Стыры. Адміністрацыйны цэнтар Зарачанскага раёну Ровенскай вобласьці. Насельніцтва на 2026 год — каля 6550 чалавек. Знаходзіцца за 190 км ад Роўна, за 65 км ад чыгуначнай станцыі Дамбровіца (лінія Сарны — Лунінец).
Пагост Зарэчны — мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься) на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тапонім Пагост утварыўся ад старадаўняга тыпу паселішча — пагосту.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Пагост як мястэчка, дзе менскаму купцу Церашковічу дазвалялася весьці «гандаль вадой і сушай» бяз аплаты мыта, зьмяшчаецца ў адпаведнай грамаце вялікага князя Казімера і датуецца 27 верасьня 1480 году. З 1545 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні вялікай княгіні Боны Сфорцы.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Пагост увайшоў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У XVI ст. ён перайшоў да князёў Збараскіх, пазьней — да Нелюбовічаў. У 1561—1566 гадох тут было 6 двароў (20 будынкаў).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пагост апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце Менскай губэрні. У 1802 годзе расейскі цар падараваў мястэчка фэльдмаршалу Рэпніну-Валконскаму, які неўзабаве прадаў яго разам з фальваркам Губінам зямяніну Цярпіцкаму. У 1819 годзе ўладальнік Пагоста абшарнік Філацьеў зьвярнуўся ў суд з мэтай спагнаць з тутэйшых мяшчанаў (28 двароў) грошы за карыстаньне зямлёй. Згодна з судовым выракам, у 1821 годзе жыхароў Пагосту гвалтоўна перасялілі з абшарніцкай зямлі ў Пінск (19 чал.), Нобель (17), Гарадную (25) і Лагішын (15), а ўсю іхную рухомую маёмасьць прадалі[1]. Аднак неўзабаве яны вярнуліся ў роднае мястэчка[2].
На 1859 год у Пагосьце Зарэчным было 40 двароў[3]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 108 двароў, царква, сынагога, некалькі млыноў і вінакурня.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пагост Зарэчны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]20 лістапада 1917 году абвяшчалася Ўкраінская Народная Рэспубліка з прэтэнзіяй на Пінскі павет, у тым ліку на Пагост Зарэчны. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай гэтая тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Пінскі павет увайшоў у склад Беларускай ССР[4].
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пагост Зарэчны ўвайшоў ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пінскі павет Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Пагост Зарэчны ў склад УССР, дзе з 1940 году ён стаў цэнтрам раёну.
- Мястэчка на старых здымках
- Царква. 1929 г.
- Царква, 1946 г.
- Царкоўная званіца, 1946 г.
- Вуліца, 1946 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1887 год — 350 чал.[5]; 1897 год — 647 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 6929 чал.; 2007 год — 6912 чал.; 1 траўня 2015 году — 7325 чал.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Пагосьце Зарэчным працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя і музычная школы.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзеюць бібліятэка і дом культуры.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, нарыхтоўка лесу.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Пагосьце Зарэчным знаходзіцца станцыя вузкакалейнай чыгункі.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 241.
- ↑ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 173.
- ↑ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Jelski A. Pohost Zarzeczny // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 520.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||