Пацеі
Выгляд
Пацеі лац. Pacieji | |
Герб Вага | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае |
Пацеі — шляхецкі род гербу Вага.
Паходзілі ад Ходзькі Каранеўскага, сын якога Тышка за службу ў вялікага князя Казімера атрымаў некалькі вёсак у Камянецкім старостве. Ад імя сына Тышкі Пацея пайшло прозьвішча роду[1].
Валодалі маёнткамі ў Берасьцейскім, Троцкім і іншых ваяводзтвах Вялікага Княства Літоўскага.
Найбольш вядомыя з роду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Іпаці Пацей (1541—1613) — мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі
- Леанард Габрыель Пацей (1632—1695) — ваявода віцебскі
- Людвік Канстантын Пацей (1664—1730) — гетман вялікі літоўскі, ваявода віленскі
- Казімер Аляксандар Пацей (1666—1728) — ваявода віцебскі
- Антоні Пацей (?—1749) — стражнік вялікі літоўскі
- Аляксандар Пацей (1698—1770) — ваявода троцкі
- Людвік Пацей (каля 1726—1771) — абозны і стражнік вялікі літоўскі
- Леанард Пацей (каля 1730 — 1774) — стражнік вялікі літоўскі
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Грыцкевіч А. Пацеі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 420.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0