Пагост Загародзкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пагост Загародзкі
трансьліт. Pahost Zaharodzki
Pahost Zaharodzki, Rynak. Пагост Загародзкі, Рынак (1920-29).jpg
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Загародзкі
Насельніцтва: 359 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°19′22″ пн. ш. 26°20′55″ у. д. / 52.32278° пн. ш. 26.34861° у. д. / 52.32278; 26.34861Каардынаты: 52°19′22″ пн. ш. 26°20′55″ у. д. / 52.32278° пн. ш. 26.34861° у. д. / 52.32278; 26.34861
Пагост Загародзкі на мапе Беларусі ±
Пагост Загародзкі
Пагост Загародзкі
Пагост Загародзкі
Пагост Загародзкі
Пагост Загародзкі
Пагост Загародзкі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Паго́ст Загаро́дзкі[1] — вёска ў Беларусі, на паўднёва-ўсходнім беразе вадасховішча Пагост. Уваходзіць у склад Загародзкага сельсавету Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Пагост Загародзкі — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься. Да нашага часу тут захаваўся былы касьцёл Сьвятога Язэпа, помнік архітэктуры клясыцызму, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выяўленыя археолягамі 7 стаянак вакол возера сьведчаць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старжытнасьці. Першы пісьмовы ўпамін пра Пагост Загародзкі датуецца 1528 годам, калі вялікая княгіня Бона Сфорца пацьверділа старыя правы тутэйшай шляхце. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) паселішча ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У 1577 годзе маёнтак перайшоў да С. Марціновіча.

Касьцёл Сьвятога Язэпа: аўтэнтычны выгляд (налева) і па маскоўскай перабудове (направа)

У 1-й палове XVII стагодзьдзя Пагост Загародзкі атрымаў статус мястэчка. У сярэдзіне XVII стагодзьдзя ім валодалі Стацкевічы і Нелюбовічы. У Пагосьце Загародзкім штогод праводзіліся кірмашы, на якіх карысталася попытам мясцовая кераміка (чорны глянцавы посуд). У 1679 годзе тут збудавалі касьцёл Сьвятога Язэпа. У XVIII стагодзьдзі мястэчка перайшло ў валоданьне Друцкіх-Любецкіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Пагост Загародзкі апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце Гарадзенскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 46 двароў[2].

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады ліквідавалі тутэйшую каталіцкую парафію.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пагост Загародзкі абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Пагост Загародзкі апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пінскага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Пагост Загародзкі ўвайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году зрабіўся цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1887 год — 408 чал.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 424 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 359 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Каплічка прыдарожная (XIX ст.)
  • Касьцёл Сьвятога Язэпа (1679; цяпер царква Сьвятых Кірылы і Мятода БЭМП)
  • Могілкі старыя юдэйскія
  • Сынагога

Страчананя спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца (XIX ст.; каталіцкая)

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 229
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Jelski A., Krzywicki J. Pohost (8) Zahorodny // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 520.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Пагост Загародзкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў