Белавуша
Выгляд
| Белавуша | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Столінскі |
| Сельсавет | Белавускі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°56′10″ пн. ш. 26°54′23″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 2602 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1655 |
| Паштовы індэкс | 225531 |
| СААТА | 1258804006 |
| Нумарны знак | 1 |
| Белавуша на мапе Беларусі ± Белавуша | |
Белаву́ша[1] (таксама — Балагу́ша[2]) — вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, на левым беразе ракі Гарыні, на шашы Р88, на поўнач ад Манькавічаў, за 6 км на паўднёвы захад ад Беражнога. Белавуша ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Белавускага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У летапісных крыніцах Белавуша вядома з XVI стагодзьдзя.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 2602 жыхары
- 2005 год — 2876 жыхароў, 976 двароў[3]
- 1999 год — 2957 жыхароў
Места Столін, вёскі Манькавічы, Белавуша і Рыбнікі прадстаўляюць сабой адну населеную аглямэрацыю ўздоўж шашы Р88 з насельніцтвам каля 19 тысячаў чалавек.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнікі архітэктуры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Сьвятой Тройцы
Выхадцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мітрапаліт Ізяслаў (сьвецк. Іван Бруцкі; 1926—2007) — 7-ы прадстаяцель Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (1983—2007)
- Павал Калавур — беларускі эканаміст, са сьнежня 2014 году старшыня Нацыянальнага банку Беларусі, кандыдат эканамічных навук
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 261
- ↑ Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі: Ад старажытнасці да пачатку XX ст. / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Б.І.Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Скл. І.П.Хаўратовіч; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — 221 с.: іл. ISBN 985-11-0020-X С. 91
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 585.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Белавуша — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў