Дубровіца
| Дубровіца лац. Dubrovica | |||||
| Населены пункт | |||||
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Ровенская | ||||
| Раён | Дубровіцкі | ||||
| Першыя згадкі | 1005 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 158 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 51°34′33″ пн. ш. 26°33′34″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 9343 чал. (2022) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 3658 | ||||
| Паштовы індэкс | 34108 | ||||
| КОАТУУ | 5621810100 | ||||
| Сайт | dubrmrada.rv.ua | ||||
| Дубровіца на мапе Ўкраіны Дубровіца | |||||
Дубровіца (укр. Дубровиця) — места ва Ўкраіне, на рацэ Гарыні. Адміністрацыйны цэнтар Дубровіцкага раёну Ровенскай вобласьці. Насельніцтва на 2022 год — 9343 чалавек. Знаходзіцца за 126 км на поўнач ад Роўна, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дамбровіца (лінія Сарны — Лунінец).
Дубровіца — места гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), колішняя сталіца ўдзельнага княства і графства, побач зь местам праходзіць паўднёвая мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, а таксама сядзіба Плятэраў у Варобіне (клясыцызм, XVIII ст.). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся калегіюм піяраў, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваны расейскімі ўладамі.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тапонім Дубровіца, відаць, утварыўся ад асновы «дуброва» ('дубовы лес')[1]. Таксама сустракаецца варыянт Дубравіца[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раньнія часы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўспамін пра Дубровіцу як горад Тураўскага княства датуецца 1005 годам. У 2-й палове XII ст. паселішча стала сталіцай удзельнага княства.
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1340-я гады Дубровіца далучылася да Вялікага Княства Літоўскага[3]. У XV ст. яна перайшла ў валоданьне Дубровіцкіх-Гальшанскіх. У XVI ст. Дубровіца ўвайшла ў склад Троцкага ваяводзтва, тут збудавалі касьцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва[4]. У гэты ж час яно стала сталіцай графства.
У 1571 годзе ў якасьці пасагу Дубровіцу атрымаў А. Курбскі[3]. У 1695 годзе Ян Дольскі фундаваў тут калегіюм піяраў. З XVIII ст. места знаходзілася ў валоданьні Плятэраў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дубровіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1795 годзе яе разам з усёй воласьцю (колішнім графствам) адарвалі ад астатняй Берасьцейшчыны і перавялі ў склад Валынскай губэрні. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 годзе расейскія ўлады ліквідавалі тутэйшы калегіюм піяраў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Дубровіцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Старая графіка Дубровіцы
- Касьцёл і калегіюм піяраў. Н. Орда, 1870 г.
- Літаграфія з малюнка Н. Орды
- Палац Плятэраў у Варобіне. Н. Орда, 1870 г.
- Каляровая вэрсія малюнка Н. Орды
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]20 лістапада 1917 году абвяшчалася Ўкраінская Народная Рэспубліка з прэтэнзіяй на Дубровіцу. У 1918—1919 гадох тут з падбухторваньня эсэраў і бальшавікоў выбухнула Палескае паўстаньне, у выніку якога разрабавалі палац графаў Плятэраў. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году места ўвайшло ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Дубровіцу ў склад УССР, дзе з 1940 году яна стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 10 студзеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 30 ліпеня 1997 году меская рада зацьвердзіла сучасныя герб і сьцяг Дубровіцы.
- Места на старых здымках
- Вуліца і касьцёл
- Касьцёл
- Касьцёл, інтэр’ер
- Касьцёл, інтэр’ер
- Царква
- Вуліца
- Сядзіба Плятэраў
- Сядзіба Плятэраў
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Дубровіцы працуюць 3 дашкольныя ўстановы, 3 сярэднія школы і прафэсійны ліцэй.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзеюць 2 бібліятэкі, дом культуры і кінатэатар.
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У месьце ёсьць стадыён «Гарынь», 4 футбольныя клюбы.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З урбананімічнай спадчыны Дубровіцы да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Варобінская, Гарынская, Макараўская і Прырэчная.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, завод перапрацоўкі лёну.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзее Дубровіцкі гістарычна-этнаграфічны музэй.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1695—1701)
- Сядзіба Плятэраў (XVIII ст.)
- Царква Раства Багародзіцы (1862)
- Царква Сьвятога Мікалая (1872)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Калегію піяраў (1695—1701)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Дубровіцы
- Касьцёл
- Мікольская царква
- Краязнаўчы музэй
- Помнік Анастасіі Заслаўскай (з Гальшанскіх)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мікола Аляксеевец (нар. 1941) — украінскі гісторык і пэдагог
- Анастасія Заслаўская (з Гальшанскіх; ?—1561) — рэлігійная і культурная дзяячка часоў Вялікага Княства Літоўскага
- Мікола Ляховіч (нар. 1976 — украінскі грамадзкі дзяяч, палітычны вязень
- Фёдар Пірышка (1898—1991) — беларускі партыйны дзяяч, мэмуарыст
- Жорж Шарпак (нар. 1924) — францускі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1992)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 112.
- ↑ Станкевіч Я. Этнографічныя й гісторычныя тэрыторыі й граніцы Беларусі. — Нью-Ёрк, 1953.
- 1 2 Грынявецкі В. Дубровіца // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 607.
- 1 2 Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 931..
- ↑ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
- Дубровиці — 1000 років: Зб. матеріалів наук.-краєзн. конференції — Рівне: Перспектива, 2005. — 148 с.
- Попенко В. Дубровиця (історико-краєзнавчий нарис). — Львів: Каменяр, 1986. — 40 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||