Асьвея
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Асьвея (Дубінкаўскае), Асьвейскае возера.
Асьвея лац. Aśvieja | |||||
Руіны палаца Шадурскіх | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1503 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Дрысенскі | ||||
Сельсавет: | Асьвейскі | ||||
Вышыня: | 140 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 1200 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2151 | ||||
Паштовы індэкс: | 211450 | ||||
СААТА: | 2210854904 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°0′58″ пн. ш. 28°6′30″ у. д. / 56.01611° пн. ш. 28.10833° у. д.Каардынаты: 56°0′58″ пн. ш. 28°6′30″ у. д. / 56.01611° пн. ш. 28.10833° у. д. | ||||
± Асьвея | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Асьве́я[2] — мястэчка ў Беларусі, на паўднёвым беразе Асьвейскага возера. Уваходзіць у склад Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1200 чалавек[1]. Знаходзіцца за 40 км ад Дрысы, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Верхнядзьвінск (лінія Полацак — Дзьвінск).
Асьвея — даўняе места гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваліся руіны палаца Гільзэнаў і Шадурскіх і шпіталь місіянэраў, помнікі архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст, зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Асьвея ўтварыўся ад слова зьвей — 'зьвеяны пясок, не замацаваны расьліннасьцю' (пераважна на беразе возера, ракі)[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Асьвею (Асьвей) зьмяшчаецца ў дамове паміж вялікім князем Аляксандрам і маскоўскім гаспадаром Іванам III і датуецца 1503 годам. Неўзабаве ў 1505 годзе Аляксандар перадаў паселішча ваяводу полацкаму Станіславу Глябовічу, пазьней яно перайшло ў валоданьне роду Кішкаў.
У XVI стагодзьдзі Асьвея — цэнтар воласьці Полацкага ваяводзтва. У 1606 годзе ваявода віцебскі Станіслаў Кішка прадаў маёнтак канцлеру Льву Сапегу.
Двойчы ў 1616 і 1633 гадох Асьвея пацярпела ад маскоўскіх захопнікаў[4]. У 1695 годзе паселішча атрымала статус места. У XVII—XVIII стагодзьдзях праз Асьвею праходзіў гандлёвы шлях з Маскоўскай дзяржавы ў Інфлянты, Жамойць, Прусію, двойчы на год (2 траўня і 28 чэрвеня) тут праводзіліся кірмашы.
У 1749 годзе Асьвея перайшла ў валоданьне ваяводы менскага Яна Аўгуста Гільзэна, аўтара «Кронікі інфлянцкай», вядомага дабрачынца каталіцкага будаваньня на Полаччыне. У 1759 годзе пры мясцовым кляштары міласэрных сясьцёр пачаў працаваць шпіталь.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Асьвея апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дрысенскім павеце. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1782 годзе на беразе Асьвейскага возера Я. Гільзэн збудаваў сядзібу. Увесну 1847 году ў мястэчку і ваколіцах адбыліся выступленьні сялянаў супраць прыгону. У другой палове ХІХ стагодзьдзя ў Асьвеі было 406 дамоў. На 1905 год у мястэчку дзеяла расейская народная вучэльня.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Асьвею занялі войскі Нямецкай імпэрыі[5].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Асьвея абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Асьвею вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну. У 1959 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу (з 1962 году ў складзе Верхнядзьвінскага раёну). У Другую сусьветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году Асьвея знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 2007 годзе Асьвея атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Палац Шадурскіх, да 1915 г.
-
Касьцёл, 1913 г.
-
Інтэр’ер касьцёла, 1913 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1839 год — 566 чал. (297 муж. і 269 жан.), у тым ліку шляхты 15 муж. і 16 жан., духоўнага стану каталіцкага 9 муж. і 8 жан., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 2 жан., равінаў 12 муж. і ? жан., купцоў-хрысьціянаў 9 муж. і 12 жан., мяшчанаў-хрысьціянаў 65 муж. і 58 жан., мяшчанаў-юдэяў 350 муж. і 341 жан., сялянаў зямянскіх 515 муж. і 519 жан., аднадворцаў 15 муж. і 12 жан., адстаўных салдатаў 13 муж. і 9 жан., дваровых людзей 118 муж. і 72 жан.[6]; 1886 год — 2223 чал., у тым ліку 754 хрысьціяніны і 1469 юдэяў[7]; 1897 год — 2830 чал.[4]
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 3,7 тыс. чал.[4]; 1969 год — 3,8 тыс. чал.[4]; 1991 год — 1,9 тыс. чал.; 1995 год — 2 тыс. чал.[8]; 1998 год — 1,9 тыс. чал.[9]; 1999 год — 1,6 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1,4 тыс. чал.; 2009 год — 1325 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 1206 чал.[11]; 2017 год — 1211 чал.[12]; 2018 год — 1200 чал.[1]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Асьвеі працуюць сярэдняя школа, спэцыяльная школа-інтэрнат, лякарня, дом культуры, бібліятэка, шэраг крамаў, сталоўка, аптэка.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З урбананімічнай спадчыны Асьвеі да нашага часу гістарычную назву захавала вуліца Себеская. Паводле старых плянаў, у мястэчку існавалі вуліцы Вялікасельская, Ручаёвая, Рыская і Школьная.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лёгкай, харчовай, паліўнай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асьвея — зона адпачынку дзяржаўнага значэньня[13].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сядзібна-паркавы комплекс Шадурскіх (1782; у руінах)
- Царква Сьвятога Юрыя (XIX ст.)
- Кляштар (шпіталь) місіянэраў (1759)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1765)
- Сынагога Вялікая
- Сынагога Малая
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Асьвейскае возера
-
Руіны палаца Шадурскіх
-
Калідор шпіталю місіянэраў
-
Царква Сьвятога Юрыя
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Генрых Гароднік (нар. 1911) — пісьменьнік
- Іван Якроўскі (1844—1902) — інжынэр-тэхноляг, дасьледнік у галіне фізыкі, хіміі, мэтэаралёгіі, паветраплаваньня
- Яўген Ясьвін (нар. 1935) — мастак
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 133.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 273.
- ^ а б в г Насевіч В. Асвея // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 212.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 416.
- ^ Łopaciński A. Oświej // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 743.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 26.
- ^ Асвея, Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7
- Край Асвейскіх азёр / А. Бубала, В. Рудой; фота А. Бубала, А. Маладзечкін, В. Салаўёў. — Наваполацк, 2007. — 44 с.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Верхнядзвінскага р-на. У 2 кн. Кн. 2. — Мн.: Паліграфафармленне, 2000. — 395, [1] с. ISBN 985-6351-07-3.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Харэўскі С. Маршруты па Беларусі: Край белай птушкі // «Наша Ніва», 2 траўня 2009.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|