Ваяводы менскія
Выгляд
Ваявода менскі — мясцовы ўраднік у Менскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік караля і вялікага князя.
Па Люблінскай уніі (1569) засядаў у Сэнаце Рэчы Паспалітай, дзе паводле значнасьці займаў месца пасьля паморскага і перад інфлянцкім ваяводамі[1]. З увядзеньнем ваяводзкіх мундзіраў (1776) дэпутаты Менскага і Мазырскага паветаў апраналіся ідэнтычна смаленскім — у малінавыя («кармазыновыя») кунтушы зь цёмна-сінімі («гранатовымі») адваротамі, пад імі насілі цёмна-сінія жупаны. Дэпутаты Рэчыцкага павету насілі белая жупаны і такія ж адвароты.
Намесьнікамі менскімі былі:
- князь Іван Заслаўскі (1468—1473)
- князь Іван Васільевіч «Красны» (1487—1489)
- Мікалай Ільлініч (1494—1498)
- князь Багдан Заслаўскі (1499—1525)
- Ян Сьцечка Цыбулька (1533)
- Васіль Тышкевіч (1546—1569)
Ваяводамі менскімі былі:
- Гаўрыла Гарнастай (22.3.1566 — 6.7.1576)
- Мікалай Сапега (9.7.1576 — 6.4.1588)
- Багдан Сапега (21.5.1588 — 1593)
- Ян Абрамовіч (22.6.1593 — 1596)
- Андрэй Завіша (1596 — 26.4.1598)
- Ян Пац (9.3.1600 — 9/10.1610)
- Мікалай Крыштап Сапега (25.10.1611 — 30.4.1618)
- Пётар Тышкевіч (6.9.1618 — 1631)
- Балтазар Стравінскі (1631 — 2.1633)
- Аляксандар Слушка (2.3.1633 — 1638)
- Мікалай Сапега (1638 — 11.1638)
- князь Аляксандар Масальскі (11.1638 — 1643)
- князь Андрэй Масальскі (3.1643 — 13.1.1645)
- князь Аляксандар Агінскі (3.1645 — пач. 1649)
- Гедэон Дунін-Раецкі (пач. 1649—1654)
- Крыштап Рудаміна-Дусяцкі (1654—1654/1655)
- Крыштап Цеханавецкі (1654/1655 — кан. 1655)
- Ян Сэбастыян Кешторт (9.1.1656 — 3.1667)
- Казімер Караль Белазор (3.1667 — каля 1680)
- князь Міхал Казімер Даўмонт-Сясіцкі (каля 1680 — 14.4.1698)
- князь Уладзіслаў Язафат Сапега (14.1.1699 — 31.10.1709)
- Крыштап Зяновіч (18.11.1709 — 1717)
- Крыштап Станіслаў Завіша (26.2.1720 — 1721)
- Ян Казімер Жаба (1721 — 26.5.1754)
- Ян Аўгуст Гільзэн (6/7.1754 — 14.2.1767)
- Юзэф Аўгуст Гільзэн (17.2.1767 — 14.4.1770)
- Тадэвуш Буржынскі (14.4.1770 — 1773)
- князь Юзэф Мікалай Радзівіл (29.5.1773 — 3.2.1784)
- Адам Хмара (4.2.1784 — ?)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Jelski A. Województwo mińskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 339.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Wolff J. Senatorowie i dignitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego, 1386—1795. — Kraków, 1885.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Менскія ваяводы (рас.)
|