Асьвейскае возера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Возера
Асьвейскае
Панарама возера Асьвейскага
Возера Асьвейскае
Краіна Беларусь
Плошча 52,8 км²
Плошча вадазбору 259 км²
Максымальная глыбіня 7,5 м
Сярэдняя глыбіня 2,0 м
Найбольшая даўжыня 11,4 км
Найбольшая шырыня 7,8 км
Даўжыня берагавой лініі 33,4 км
Вышыня над узроўнем мора 129,8 м
Каардынаты 56°2′ пн. ш. 28°8′ у. д. / 56.033° пн. ш. 28.133° у. д. / 56.033; 28.133Каардынаты: 56°2′ пн. ш. 28°8′ у. д. / 56.033° пн. ш. 28.133° у. д. / 56.033; 28.133
Асьвейскае на мапе Беларусі
Асьвейскае
Асьвейскае
Асьвейскае
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Асьве́йскае — возера ў Дрысенскім раёне Віцебскае вобласьці, зьяўляецца 2-м паводле плошчы возерам на Беларусі.

Возера ў лічбах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча возера — 52,8 км². Найбольшая глыбіня — 7,5 м. Даўжыня — 11,4 км. Найбольшая шырыня — 7,8 км. Даўжыня берагавой лініі — 33,4 км. Плошча вадазбору — 259 км². Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Дрысы. На возеры стаіць мястэчка Асьвея (40 км ад места Дрысы). Возера ляжыць на ўзроўні 129,8 м.

Асноўныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Возера Асьвейскае

Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы — узвышшы ды грады вышынёй 10—30 мэтраў, у большасьці пакрытыя лесам. На захадзе ад возера прылягае Асьвейскае балота. Берагі нізкія, тарфяніста-пяшчаныя, парослыя хмызьняком. У разводзьдзе да 2 км² узьбярэжжа знаходзіцца пад вадой.

Дно возера глеістае, ля паўночна-ўсходняга берагу — глеіста-пяшчанае. У заходняй частцы возера знаходзіцца выспа, плошчай блізу 5 км², вышынёй да 30 мэтраў. У возеры водзіцца лешч, шчупак, судак, карась, мянтуз, вугор. На берагах жыве андатра, бабёр; масавае гнездаваньне птушак, такіх як лебедзь-шыпун. Таксама возера — буйнейшае ў рэгіёне Паазер’я месца размнажэньня і пасьлягнездавой канцэнтрацыі некаторых паляўнічых відаў вадаплаўных птушак: качкі-крыжанкі (Anas platyrhynchos), нырка-сівака (Aythya ferina) ды лыскі (Fulica atra). Акрамя таго, возера і навакольныя тэрыторыі зьяўляюцца месцам сталай канцэнтрацыі водна-балотных відаў птушак у пэрыяд міграцыяў увясну і ўвосень.

Да возера ўпадае 16 рачулак і мэліярацыйных каналаў, рака Выдранка. Выцякае рака Дзегцяроўка, празь якую Асьвейскае возера мае сьцёк у возера Лісна.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 41
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Асьвейскае возерасховішча мультымэдыйных матэрыялаў