Сядзібна-паркавы комплекс Шадурскіх (Асьвея)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сядзіба
Асьвейская сядзіба
Асьвейская сядзіба на малюнку Напалеона Орды
Асьвейская сядзіба на малюнку Напалеона Орды
Краіна Беларусь
Вобласьць Віцебская вобласьць
Тып будынка сядзіба
Архітэктурны стыль клясыцызм
Будаўніцтва ???—1782 гады
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Стан руіны

Сядзі́бна-па́ркавы ко́мплекс Шадурскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 2-й паловы XVIII ст., знаходзіцца ў гарадзкім пасёлку Асьвея Дрысенскага раёну.

Пабудаваная ў 1782 г. ў стылі клясыцызму ў маёнтку менскага ваяводы Яна Аўгуста Гільзэна, аўтара «Кронікі інфлянцкай», вядомага дабрачынца ў галіне каталіцкага будаўніцтва. З 1786 г. належала графу Шадурскаму.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Двухпавярховы палац з 5 корпусаў і з 4 шырокімі галерэямі меў арыгінальную пляніроўку:

  • галоўных уваходаў было 4, адпаведна порам году;
  • унутраных — 12, паводле ліку месяцаў;
  • пакояў і заляў — паводле ліку тыдняў у годзе;
  • вокнаў — паводле ліку дзён у годзе.

Палац акружаў паркавы масіў, які займаў 40 гектараў (у наш час — 15 га). Парк належыць да пэйзажнага тыпу пэрыяду рамантызму. У парку растуць мясцовыя пароды дрэваў: ясень, ліпа, дуб, клён, бяроза.[1]

Сучасны стан[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сядзіба была разбураная ў 1914 г. Засталіся руіны разам з касьцёлам і аранжарэяй.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000225