Сакалішчанскі сельсавет
Сакалі́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сакалішча.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Расонскага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 21 чэрвеня 1935 году — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай вобласьці) з цэнтрам у вёсцы Расоны. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Дрысенскага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Расонскага раёну.
8 красавіка 2004 году сельсавету былі перададзены 5 сельскіх населеных пунктаў Клясьціцкага сельсавету ў межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Гвардыя»[1].
Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1 студзеня 1947 году — 23[2]
- 1 студзеня 2004 году — 9
- 8 красавіка 2004 году — 14
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Рашэньне Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. №55 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёнаў Віцебскай вобласьці»(рас.)
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Госиздат БССР, 1947. — 303 с. С. 238
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0. С. 250
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 111