Перайсьці да зьместу

Лісна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лісна
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Віцебская
Раён Дрысенскі
Сельсавет Асьвейскі
Часавы пас
Каардынаты 56°01′38,10″ пн. ш. 28°24′47,40″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 25 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2151
Паштовы індэкс 211455
Нумарны знак 2
Лісна на мапе Беларусі ±
Лісна
Лісна
Лісна
Лісна
Лісна
Лісна

Лі́сна[1] — вёска ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі. Лісна ўваходзіць у склад Асьвейскага сельсавету. Разьмешчана на возеры Лісна.

У сярэднявеччы — цэнтар воласьці на шляху ПолацакПскоў.

У 2006 годзе археалягічнай экспэдыцыяй Полацкага археалягічнага легіёну на чале з к. г. н. Маратам Клімавым н. с. Інстытуту гісторыі НАН Беларусі каля вёскі было дасьледавана вясковае паселішча (Лісна-1) 10—13 стст. плошчай каля 1 га. Археалягічныя раскопкі праводзіліся ў 2006 (1.07 — 22.07) і 2007 (30.06 — 22.07) гадах. Сярод 250 знаходак — зброі (сякіры), упрыгожаньняў (у т. л. 3 перстні зь пячаткамі, фібулы, касьцяныя накладкі), падковаў (у т. л. зімовыя), нажоў, ключоў, кручкоў, зашпілак і інш. Не было ніводнай знаходкі земляробчых прыладаў. Знаходкі вельмі зьдзівілі навукоўцаў, бо па выніках зробленых Маратам Клімавым — гэта паселішча выкарыстоўвалася, як мытны і памежны пункт. Таксама знойдзены часткі чаўна — паселішча з усіх бакоў акалялі балоты, таму летам чаўны былі адзіным сродкам сувязі з навакольлем.

За 400 м ад Лісна-1 зафіксаваны помнік Лісна-2, з матэрыяламі 10—11 ст., сувязь паміж гэтымі двума паселішчамі ня высьветлена.

10 кастрычніка 2013 году вёска, разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Чапаеўскага сельсавету, перададзеная ў склад Асьвейскага сельсавету[2].

  • 2010 год — 25 чалавек
  • 1999 год — 74 чалавекі
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 (рас.)
  • Климов М.В. Лисно-1 — новый памятник на белорусско-российском пограничье // Доклад на 53 заседании семинара «Археология и история Пскова и Псковской земли» им. академика В.В. Седова. 12.4.2007.