Бялькоўшчынскі сельсавет
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Бялько́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Бялькоўшчына.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Дрысенскага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 21 чэрвеня 1935 году — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай вобласьці).
21 жніўня 1925 году сельсавет перайменаваны ў Жоўнінскі.
8 красавіка 2004 году Жоўнінскі сельсавет перайменаваны ў Бялькоўшчынскі. У склад навастворанага сельсавету былі ўключаны ўсе сельскія населеныя пункты скасаванага Галубаўскага сельсавету.[1]
27 чэрвеня 2008 году ліквідаваныя вёскі Барсукі, Матукі, Паташня[2].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Рашэньне Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. №55 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёнаў Віцебскай вобласьці»(рас.)
- ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов Верхнедвинского района». Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 59(рас.)
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. С. 304