Сардыцкі сельсавет
Сарды́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сардыкі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
20 жніўня 1924 году створаны Вялікаплейкаўскі сельсавет у складзе Дрысенскага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 21 чэрвеня 1935 году — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай вобласьці).
21 жніўня 1925 году сельсавет перайменаваны ў Сардыцкі.
25 сьнежня 1962 году раён перайменаваны ў Верхнядзьвінскі.
Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1 студзеня 1947 году — 13[1]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Госиздат БССР, 1947. — 303 с. С. 232
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 304