Перайсьці да зьместу

Клясьціцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кля́сьціцкі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Клясьціцы.

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Расонскага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 21 чэрвеня 1935 году — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай вобласьці) з цэнтрам у вёсцы Расоны. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Дрысенскага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Расонскага раёну.

8 красавіка 2004 году сельсавету былі перададзены 5 сельскіх населеных пунктаў скасаванага Марачкоўскага сельсавету і 4 сельскія населеныя пункты скасаванага Юхавіцкага сельсавету, і выключаны зь яго складу 5 сельскіх населеных пунктаў у межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Гвардыя» (перададзены Сакалішчанскаму сельсавету)[1].

22 сьнежня 2009 году ліквідаваная вёска Залесьсе[2].

  • 1 студзеня 1947 году — 24[3]
  • 8 красавіка 2004 году — 23