20 жніўня
Выгляд
← жнівень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 год Усе дні |
20 жні́ўня — 233-і дзень году (232-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 134 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1868 — у ЗША афіцыйна абвешчаны пра заканчэньне вайны Поўначы й Поўдню
- 1896 — запатэнтаваны тэлефон з наборным дыскам
- 1914 — Першая сусьветная вайна: немцы здабылі Брусэль
- 1925 — гара Тараса Шаўчэнкі ў Каневе абвешчаная дзяржаўным запаведнікам
- 1940 — на загад Сталіна агенты НКВД зьдзейсьнілі замах на Льва Троцкага
- 1968 — Праская вясна: войскі Варшаўскай Дамовы ўвайшлі ў Чэхаславаччыну (у ночы з 20 на 21 жніўня)
- 1969 — «Бітлз» у апошні раз сустрэліся ў студыі гуказапісу, завяршыўшы працу над альбомам Abbey Road
- 1988 — скончылася ірана-ірацкая вайна
- 1991 — Эстонія абвяшчае сваю незалежнасьць ад СССР
- 2002 — заснаваны «Банкаўскі працэсінгавы цэнтар»
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1742 — Тадэвуш Рэйтан, ваенны і палітычны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік Барскай канфэдэрацыі, дэпутат ад Наваградзкага павету на Сойме Рэчы Паспалітай, які павінен быў узаконіць першы яе падзел (пам. у 1780)
- 1833 — Бэнджамін Гарысан, 23-і прэзыдэнт ЗША
- 1847 — Балеслаў Прус, польскі пісьменьнік
- 1860 — Раймон Пуанкарэ, францускі палітычны дзяяч, 10-ы прэзыдэнт Францыі
- 1873 — Эліель Саарынэн, фінскі архітэктар
- 1890 — Говард Філіпс Лаўкрафт, амэрыканскі паэт і пісьменьнік
- 1897 — Ксенія Львова, савецкая пісьменьніца, ляўрэатка Сталінскай прэміі
- 1901 — Сальваторэ Квазымада, італьянскі пісьменьнік, паэт, перакладчык. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1959)
- 1913 — Роджэр Спэры, амэрыканскі біёляг, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
- 1932 — Васіль Аксёнаў, савецкі, амэрыканскі ды расейскі літаратар (пам. у 2009)
- 1934 — Армі Куусэла, Міс Сусьвет 1952 году
- 1937 — Андрэй Канчалоўскі, расейскі рэжысёр
- 1941 — Слабадан Мілошавіч, прэзыдэнт Сэрбіі і Саюзнай Рэспублікі Югаславія
- 1948 — Робэрт Плант, ангельскі сьпявак ды аўтар песень (Led Zeppelin, Band of Joy, The Honeydrippers, ды Page and Plant)
- 1951 — Томаш Пэта, польскі й казахстанскі каталіцкі дзяяч, арцыбіскуп-мітрапаліт
- 1951 — Магамэд Мурсі, прэзыдэнт Эгіпту (2012—2013)
- 1954 — Ігар Чаквін, беларускі гісторык, этнограф
- 1956 — Валер Бабук, заслужаны трэнэр Беларусі (гіравы спорт, армрэстлінг, паўэрліфтынг)
- 1966 — Энрыка Лета, прэм’ер-міністар Італіі (2013—2014)
- 1970 — Джон Кармак, амэрыканскі праграміст, адзін з стваральнікаў сэрыяў кампутарных гульняў DOOM і Quake
- Ірына Дубянецкая, беларускі філёзаф і тэоляг
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1506 — Аляксандар Ягелончык, кароль польскі й вялікі князь літоўскі
- 1651 — Ярэмі Вішнявецкі, шляхціч Рэчы Паспалітай, вайскавод
- 1919 — Іван Луцкевіч, пачынальнік беларускага нацыянальнага руху (нар. у 1881)
- 1962 — Тэафілюс Матулёніс, рымска-каталіцкі дзяяч, арцыбіскуп
- 1980 — Джо Дасэн, франка-амэрыкаскі сьпявак (нар. у 1938)
- 1991 — Баляслаў Грабінскі, доктар мэдыцыны, беларускі грамадзкі дзяяч
- 2009 — Сямён Фарада, савецкі і расейскі актор тэатру і кіно (нар. у 1933)
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Марока — Дзень рэвалюцыі Караля і Народу
- Сэнэгал — Дзень незалежнасьці
- Эстонія — Дзень узнаўленьня незалежнасьці
- Вугоршчына — Дзень сьвятога Стэфана, заснавальніка вугорскай дзяржавы