Экзархат
Экзарха́т (ад грэц. έξαρχος — намесьнік) — намесьніцтва.
У Бізантыі ў канцы VI-VII ст. так называлі вайскова-адміністрацыйную адзінку, дзе намесьнік узначальваў вайсковыя сілы і грамадзянскую адміністрацыю. У сучасных праваслаўных і ўніяцкіх цэрквах так называецца асобная нацыянальна-рэгіянальная адзінка, ці адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (замежная адносна мэтраполіі), ці мэтава створаная дзеля забесьпячэньня вернікаў гэтага абрада ў асаблівых умовах.
У Расейскай праваслаўнай царкве[1][2]:
- япархіі могуць быць аб’яднаныя ў экзархаты;
- найвышэйшая царкоўная ўлада ў экзархаце належыць Сыноду экзархату пад старшынствам экзарха;
- экзарха абірае Сьвяты сынод і прызначае ўказ маскоўскага патрыярха;
- экзарх ёсьць эпархіяльным архірэем сваёй япархіі.
На 2025 год Расейская праваслаўная царква мела 4 экзархаты: Беларускі (ад 1991 году Беларуская праваслаўная царква), утвораны паводле «нацыянальна-рэгіянальнага прынцыпу»[3], а таксама 3 патрыяршыя экзархаты Афрыкі (Эгіпет), Заходняй Эўропы (Францыя) і Паўднёва-Ўсходняй Азіі (Сынгапур)[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Устав Русской Православной Церкви. IX. Экзархаты (рас.)
- ↑ Глава XII. Экзархаты (рас.)
- ↑ Статут Расейскай праваслаўнай царквы. Глава XІІІ. Экзархаты (рас.) // Расейская праваслаўная царква, 2 сьнежня 2017 г. Праверана 26 ліпеня 2025 г.
- ↑ Экзархаты (рас.) // Расейская праваслаўная царква, 2 сьнежня 2017 г. Праверана 26 ліпеня 2025 г.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |