Астрынскі пасялковы савет
Астрынскі пасялковы савет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] і сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Астрына |
Дата ўтварэньня | 25 лютага 1961 |
Дата скасаваньня | 31 сакавіка 2013 |
Насельніцтва |
|
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Астрынскі пасялковы савет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар савету — мястэчка Астрына.
Старшыня пассавету дэпутатаў — Міхаіл Сьцяпанавіч Цагельнік.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 кастрычніка 1940 году створаны Астрынскі сельсавет у складзе Васілішкаўскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.
16 ліпеня 1954 году скасаваны Бярозаўскі сельсавет[1].
З 20 студзеня 1960 году ў складзе Шчучынскага раёну. 25 лютага 1961 году сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучаная да Астрынскага пассавету. 14 лютага 1974 году да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Нарашанскага сельсавету. У 1986 годзе скасаваны хутары Крыўцы і Масяўня[2].
26 лютага 2013 году Астрынскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва пассавету паводле перапісу 2009 году (32 населеныя пункты без Астрыны) — 1050 чалавек[4], зь іх 63,6 % — беларусы, 30,0 % — палякі, 5,5 % — расейцы[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ^ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
- ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 223 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области
- ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года