Сабакінскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сабакінскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Сабакінцы
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
  • 1295 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Саба́кінскі сельсавет (з 1954 году — Першама́йскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сабакінцы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Васілішкаўскага (з 20 студзеня 1960 году — Радунскага, з 25 сьнежня 1962 году — Шчучынскага) раёну Баранавіцкай (з 20 верасьня 1944 году — Гарадзенскай) вобласьці[1].

16 ліпеня 1954 году вёску Сабакінцы перайменавалі ў Першамайскую. У сувязі з гэтым Сабакінскі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі[2].

17 чэрвеня 1961 году да сельсавету далучаная тэрыторыя скасаванага Матыльскага сельсавету. 2 сьнежня 1961 году ў склад Навадворскага сельсавету перададзеныя вёскі Дамейкі і Сырні[3]. 11 лютага 1972 году да сельсавету далучаная тэрыторыя скасаванага Хадзілонскага сельсавету. У 1986 годзе скасаваны хутар Грабнік[4]. 21 чэрвеня 2011 году цэнтар сельсавету, вёска Першамайская, атрымала статус аграгарадку і перайменаваная ў Першамайск[5].

У 2014 годзе ў склад Васілішкаўскага сельсавету перададзеныя вёскі Вайнілаўцы, Старадворцы, Стары Двор[6].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 2406 чалавек[7], зь іх 59,4 % — беларусы, 38,7 % — палякі, 1,0 % — расейцы[8].

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 студзеня 1947 году — 21[9]
  • 1 студзеня 1974 году — 42[10]
  • 1 студзеня 1986 году — 44[11]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Першамайскі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  4. ^ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  5. ^ Решение Щучинского районного Совета депутатов от 21 июня 2011 г. № 52 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района
  6. ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 30.12.2014 N 51 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области
  7. ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Госиздат БССР, 1947. — 303 с. С. 117
  10. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1974 года. — 5-е издание. — Мн.: Беларусь, 1974. — 246 с.: ил. С. 130
  11. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 124

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 3 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2017. — 792 с.: іл. ISBN 978-985-11-0958-2. С. 722—723
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 168, 344
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 68, 108, 213, 238
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 142