Каменскі сельсавет (Шчучынскі раён)
Каменскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Каменка |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Каменскі сельсаве́т — адміністрацыйная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Шчучынскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.
16 ліпеня 1954 году да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Залесьненскага сельсавету[1].
З 23 траўня па 25 сьнежня 1962 году ў складзе Скідзельскага раёну[2].
11 ліпеня 1972 году да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Скоржыцкага сельсавету[3].
У 1976 годзе ў склад Шчучынскага сельсавету перададзены 13 населеных пунктаў: Агароднікі, Барташы, Будраўцы, Дубраўляны, Ельня, Жадзейкі, Жылічы, Зарэчча, Мілеўцы, Поплава, Скоржыкі, Шніпкі, Юшкі[4].
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1006 чалавек[5], зь іх 53,6 % — палякі, 39,6 % — беларусы, 5,5 % — расейцы[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ^ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ^ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
- ^ Колькасьць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.