Перайсьці да зьместу

Галавічпольскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галавічпольскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Галавічполе
Дата ўтварэньня 12 сакавіка 1973
Дата скасаваньня 28 жніўня 2013
Насельніцтва
  • 1671 чал. (2009)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Галавічпольскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Галавічполе.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Касьцянеўскі сельсавет у складзе Васілішкаўскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Касьцянева. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. З 20 студзеня 1960 году ў складзе Шчучынскага раёну. 25 лютага 1961 году да сельсавету далучана частка скасаванага Герніцкага сельсавету.

2 сакавіка 1973 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Галавічполе, сельсавет перайменаваны ў Галавічпольскі[1].

28 жніўня 2013 году сельсавет скасаваны, усе 24 населеныя пункты далучаны да Васілішкаўскага сельсавету: Галавічполе, Гурнофель, вёскі Алешкаўцы, Банюкі, Баяры, Ваейкаўцы, Вялікае Сяло, Вялікія Казлы, Галасавічы, Глебаўцы, Карабкі, Касьцянева, Красная, Лазаўцы, Лялюшаўцы, Маркаўцы, Моцеўцы, Навумаўцы, Новыя Гернікі, Пільчукі, Русанаўцы, Русачкі, Старыя Гернікі, Сьвірыды[2].

  1. ^ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  2. ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 250 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области