Дэмбраўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэмбраўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Дэмбрава
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
  • 1035 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Дэ́мбраўскі сельсаве́т — адміністрацыйная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дэмбрава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Шчучынскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Востраўскага сельсавету[1].

З 23 траўня па 25 сьнежня 1962 году ў складзе Скідзельскага раёну[2].

12 сакавіка 1973 году ў склад сельсавету з Лядзкага сельсавету перададзены вёскі Багушы, Навасёлкі, Пісклюкі, Рыча, Рыча Дзяржаўная, Шарупы і Шынкаўцы[3].

У 1976 годзе зь Лядзкага сельсавету перададзены вёскі Агульс, Балі, Барысаўка, Вайкалы, Вароны, Доўгая, Еўлашы, Кузьмы, Кухары, Слонна, Чапаеўка, хутары Пятрэлеўшчына і Лядзк Высокі[4].

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1913 чалавек[5], зь іх 68,7% — беларусы, 25,0% — палякі, 4,9 % — расейцы[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. ^ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  4. ^ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
  5. ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года