Васілішкаўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васілішкаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Васілішкі
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
  • 3514 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Васілішкаўскі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Васілішкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 жніўня 2013 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Бакштаўскага (20 населеных пунктаў: аграгарадок Бакшты, вёскі Вялікія Пугачы, Гуменьнікі, Клешнякі, Малыя Пугачы, Маляцічы, Мацюкі, Мінюцеўка, Мякішы, Плёткі, Савічы, Скелдычы, хутары Барэйшышкі, Бігаўшчына, Вуглы, Забродзьдзе, Занявіша, Зарэчча, Пясчына, Рачкаўшчына) і Галавічпольскага (24 населеныя пункты: аграгарадкі Галавічполе, Гурнофель, вёскі Алешкаўцы, Банюкі, Баяры, Ваейкаўцы, Вялікае Сяло, Вялікія Казлы, Галасавічы, Глебаўцы, Карабкі, Касьцянева, Красная, Лазаўцы, Лялюшаўцы, Маркаўцы, Моцеўцы, Навумаўцы, Новыя Гернікі, Пільчукі, Русанаўцы, Русачкі, Старыя Гернікі, Сьвірыды) сельсаветаў[1].

У 2014 годзе ў склад сельсавету перададзеныя вёскі Першамайскага сельсавету Вайнілаўцы, Старадворцы, Стары Двор[2].

27 сьнежня 2016 году ў склад сельсавету з Мажэйкаўскага сельсавету перададзена вёска Нарчы[3].

26 траўня 2017 году скасаваны вёска Вялікая Нявіша, хутары Забродзьдзе, Занявіша, Пясчына[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]