Перайсьці да зьместу

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Менскі політэхнічны інстытут»)
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Лягатып
Лягатып
Заснаваны 10 сьнежня 1920 (103 гады таму)
Тып грамадзкі
Рэктар Сяргей Харытончык
Факультэтаў 17
Колькасьць пэрсаналу 2 тысячы (2011)
Колькасьць студэнтаў 35 тысячаў (2012)
Колькасьць магістрантаў 503 (2012)
Колькасьць асьпірантаў 267 (2012)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°55′15″ пн. ш. 27°35′34″ у. д. / 53.92083° пн. ш. 27.59278° у. д. / 53.92083; 27.59278Каардынаты: 53°55′15″ пн. ш. 27°35′34″ у. д. / 53.92083° пн. ш. 27.59278° у. д. / 53.92083; 27.59278
Горад Менск
Краіна Беларусь
Кампус гарадзкі
Былыя назвы Беларускі дзяржаўны палітэхнікум (да 1 ліпеня 1922 году), Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі (да 1933 году), Беларускі політэхнічны інстытут (да 17 студзеня 1991 году), Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія (да 1 красавіка 2002 году)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт bntu.by/be
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт на мапе Беларусі
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт — найбуйнейшая паводле колькасьці навучэнцаў унівэрсытэт Беларусі й галоўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынэрна-тэхнічнага профілю.

На 2011 год меў 68 філіяў катэдраў на прадпрыемствах[1]. На 2005 год меў 44 навуковыя падразьдзяленьні[2].

1920 год — Менская політэхнічная вучэльня ператворана ў Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут (БДПІ). 1922 — рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі. 1933 — з далучэньнем менскіх энэргетычнага, будаўнічага, брыкетнага, хіміка-тэхналягічнага, харчовай прамысловасьці і Горацкага водна-мэліярацыйнага інстытутаў (утвораных у 1930—1931 гадах) створаны Беларускі політэхнічны інстытут[3].

1991 год — Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу політэхнічны інстытут ператвораны ў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (БДПА) (пастановай Савета Міністраў БССР ад 17 красавіка 1991 году № 149). 1997 год — Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі нададзены статус вядучай інжынэрна-тэхнічнай навучальнай установы ў нацыянальнай сыстэме адукацыі Рэспублікі Беларусь (Пастанова Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 1997 году № 6).

2002 год — Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія ператворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт (БНТУ) (указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 165 ад 1 красавіка 2002 году).

Комплекс будынкаў БНТУ ўключаны ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[4].

Навучальны корпус №4 і інтэрнаты

Унівэрсытэт мае 17 факультэтаў, у тым ліку міжнароднай супрацы, 94 катэдры, рыхтуе адмыслоўцаў па 86 спэцыяльнасьцях[5]. 14 факультэтаў вядуць таксама завочнае навучаньне. 7 факультэтаў маюць магістратуры.

  • Архітэктурны. Заснаваны ў 1970 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе на пр. Незалежнасьці, д. 65. Выпускае архітэктараў і дызайнэраў. У тым ліку рыхтуе магістраў архітэктуры. Ажыцьцяўляе толькі дзённае навучаньне. Мае 6 катэдраў: 1) архітэктура вытворчых аб’ектаў і архітэктурныя канструкцыі, 2) архітэктура жылых і грамадзкіх будынкаў, 3) горадабудаўніцтва, 4) дызайн архітэктурнага асяродзьдзя, 5) малюнак, акварэль і скульптура, 6) тэорыя і гісторыя архітэктуры.
  • Аўтатрактарны. Адкрыўся ў верасьні 1951 году. Знаходзіцца на вул. Я. Коласа, д. 12. Рыхтуе інжынэраў(be); інжынэраў-канструктараў; інжынэраў-мэханікаў; інжынэраў-эканамістаў, лягістаў; інжынэраў-дызайнэраў; горных інжынэраў (спэцыяльнасьць Распрацоўка радовішчаў карысных выкапняў. Узбагачэньне карысных выкапняў) ды інжынэраў-эканамістаў. У тым ліку рыхтуе магістраў. Ажыцьцяўляе дзённае ды завочнае навучаньне(ru). Мае 8 катэдраў: 2) аўтамабілі, 2) транспартныя сыстэмы і тэхналёгіі, 3) гідрапнэўмааўтаматыка і гідрапнэўмапрывад, 4) інжынэрная графіка машынабудаўнічага профілю, 5) рухавікі ўнутранага згараньня, 6) тэхнічная эксплюатацыя аўтамабіляў, 7) трактары, 8) эканоміка і лягістыка(en).
  • Будаўнічы. Заснаваны ў 1920 годзе. Месьціцца на вул. Ф. Скарыны, 25 корп. 1. Выпускае інжынэраў, будаўнікоў; інжынэраў, эканамістаў ды інжынэраў. У тым ліку рыхтуе магістраў тэхнічных навук. Ажыцьцяўляе дзённае ды завочнае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) будаўнічыя канструкцыі імя доктара тэхнічных навук, прафэсара Ц. М. Пэцольда, 2) будаўнічыя матэрыялы й тэхналёгія будаваньня, 3) геатэхніка й будаўнічая мэханіка, 4) інжынэрная графіка будаўнічага профілю, 5) эканоміка, арганізацыя будаваньня й кіраваньне нерухомасьцю.
  • Ваенна-тэхнічны. Адчыніўся ў верасьні 2003 году. Знаходзіцца на пр. Незалежнасьці, д. 59. Рыхтуе інжынэраў-будаўнікоў; эканамістаў, мэнэджэраў ды інжынэраў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 4 катэдры: 1) бранятанкавае ўзбраеньне і тэхніка, 2) ваенная аўтамабільная тэхніка, 3) ваенна-інжынэрная падрыхтоўка, 4) тактыка і агульнавайсковая падрыхтоўка.
  • Горнай справы і інжынэрнай экалёгіі (да 15 лютага 2007 году — прыродных рэсурсаў і экалёгіі). Заснаваны ў красавіку 2002 году. Месьціцца на вул. Я. Коласа, д. 14. Выпускае горных інжынэраў і інжынэраў, эколягаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. У тым ліку рыхтуе магістраў. Мае 4 катэдры: 1) ангельская мова №1, 2) горныя машыны, 3) горныя працы, 4) інжынэрная экалёгія.
  • Інжынэрна-пэдагагічны. Заснаваны ў 1964 годзе. Месьціцца на вул. Ф. Скарыны, д. 25/3. Выпускае інжынэраў, пэдагогаў; інжынэраў. Ажыцьцяўляе дзённае ды завочнае навучаньне. Мае 4 катэдры: 1) вакуўмная і кампрэсарная тэхніка, 2) прафэсійнае навучаньне і пэдагогіка, 3) псыхалёгія, 4) тэхналёгія і мэтодыка выкладаньня.
  • Інфармацыйных тэхналёгіяў і робататэхнікі. Адчыніўся ў студзені 1983 году. Знаходзіцца на вул. Хмяльніцкага, д. 9. Рыхтуе інжынэраў ды інжынэраў, праграмістаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) вышэйшая матэматыка(en), 2) праграмнае забесьпячэньне інфармацыйных сыстэм і тэхналёгій, 3) робататэхнічныя(en) сыстэмы, 4) сыстэмы аўтаматызаванага праектаваньня(en), 5) тэхнічная фізыка, 6) электрапрывад(en) і аўтаматызацыя(en) прамысловых установак і тэхналягічных комплексаў.
  • Маркетынгу, мэнэджмэнту і прадпрымальніцтва. Заснаваны ў жніўні 1994 году. Месьціцца на пр. Незалежнасьці, д. 67. Выпускае мэнэджэраў, эканамістаў; інжынэраў, эканамістаў; маркетолягаў, эканамістаў; інжынэраў; і эканамістаў, мэнэджэраў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) бізнэс-адміністраваньне, 2) гандлёвае і рэклямнае абсталяваньне, 3) маркетынг, 4) міжкультурная прафэсійная камунікацыя, 5) эканоміка і кіраўніцтва інавацыйнымі праектамі ў прамысловасьці.
  • Машынабудаўнічы (да 1954 году — мэханічны). Адчыніўся ў студзені 1934 году. Знаходзіцца на вул. Хмяльніцкага, д. 9. Рыхтуе інжынэраў; інжынэраў-эканамістаў; інжынэраў-мэханікаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. У тым ліку выпускае магістраў. Мае 6 катэдраў: 1) Машыназнаўства і дэталі машын; 2) інтэлектуальныя і мэхатронныя сыстэмы, 3) тэарэтычная мэханіка і мэханіка матэрыялаў, 4) тэхналёгія машынабудаваньня, 5) тэхналягічнае абсталяваньне, 6) інжынэрная эканоміка.
  • Мэханіка-тэхналягічны. Заснаваны ў 1958 годзе. Месьціцца на вул. Я. Коласа, д. 24. Выпускае інжынэраў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. У тым ліку рыхтуе магістраў тэхнічных навук. Мае 6 катэдраў: 1) ахова працы(be), 2) матэрыялазнаўства(en) ў машынабудаваньні, 3) машыны і тэхналёгія апрацоўкі мэталаў(en) ціскам імя С. І. Губкіна, 4) машыны і тэхналёгія ліцейнай вытворчасьці, 5) мэталюргія чорных і каляровых сплаваў, 6) парашковая мэталюргія(en), зварка(be) і тэхналёгія матэрыялаў(en).
  • Прыборабудаўнічы (да 1984 году — оптыка-мэханічны). Адчыніўся ў студзені 1976 году. Знаходзіцца на вул. Я. Коласа, д. 22. Рыхтуе інжынэраў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 7 катэдраў: 1) інжынэрная матэматыка(en), 2) інфармацыйна-вымяральная тэхніка(en) і тэхналёгіі, 3) канструяваньне і вытворчасьць(be) прыбораў, 4) лазэрная тэхніка і тэхналёгія, 5) мікра- і нанатэхніка, 6) стандартызацыя(be), мэтралёгія і інфармацыйныя сыстэмы, 7) экспэрымэнтальная і тэарэтычная фізыка.
  • Спартова-тэхнічны. Заснаваны ў 2010 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае інжынэраў. Ажыцьцяўляе толькі дзённае навучаньне. Мае 3 катэдры: 1) спартовая інжынэрыя(en), 2) спорт, 3) фізычная культура(en).
  • Транспартных камунікацыяў (да 1978 году — гідратэхнічнага і дарожнага будаўніцтва, да 1998 году  — дарожнага будаўніцтва). Адчыніўся ў 1958 годзе. Часова знаходзіцца на вул. Ф. Скарыны, д. 25/3. Рыхтуе геадэзістаў, інжынэраў-будаўнікоў і інжынэраў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) аўтамабільныя дарогі, 2) мэханізацыя і аўтаматызацыя дарожна-будаўнічага комплексу, 3) геадэзія і аэракасьмічныя геатэхналёгіі, 4) масты і тунэлі, 5) матэматычныя мэтады ў будаўніцтве[6].
  • Тэхналёгіяў кіраваньня і гуманітарызацыі (да 2004 году — гуманітарнай адукацыі і кіраваньня). Заснаваны ў 2002 годзе. Месьціцца на вул. Я. Коласа, д. 14. Выпускае інжынэраў, дызайнэраў; інжынэраў, эканамістаў; эканамістаў, мэнэджараў; інжынэраў; спэцыялістаў па мытнай справе і інжынэраў-энергетыкаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. У тым ліку рыхтуе магістраў. Мае 9 катэдраў: 1) прамысловы дызайн і упакоўка, 2) гісторыя, 3) замежныя мовы, 4) мытная справа, 5) мэнэджмэнт, 6) сацыяльнае кіраўніцтва, 7) філязофскія вучэньні, 8) эканоміка і права, 9) энэргазахаваньне(en) і аднаўляльныя крыніцы энэргіі.
  • Энэргетычнага будаўніцтва. Адчыніўся ў 1986 годзе. Знаходзіцца на пр. Незалежнасьці, д. 67. Рыхтуе інжынэраў-будаўнікоў; інжынэраў; інжынэраў, эканамістаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) ангельская мова №2, 2) водазабесьпячэньне(en) і водаадвядзеньне, 3) гідратэхнічнае і энэргетычнае будаўніцтва, водны транспарт і гідраўліка, 4) цеплагазазабесьпячэньне і вэнтыляцыя(en), 5) фізыка.
  • Энэргетычны. Заснаваны ў 1920 годзе. Месьціцца на пр. Незалежнасьці, д. 65/2. Выпускае інжынэраў-энэргетыкаў; інжынэраў, эканамістаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 7 катэдраў: 1) прамысловая цеплаэнэргетыка і цеплатэхніка, 2) цеплавыя электрычныя станцыі, 3) эканоміка і арганізацыя энэргетыкі, 4) электразабесьпячэньне, 5) электратэхніка і электроніка, 6) электрычныя сыстэмы, 7) электрычныя станцыі.
Факультэт Год заснаваньня Разьмяшчэньне Спэцыяльнасьцяў Катэдраў
Архітэктурны 1970 Галоўны корпус 3 6
Аўтатрактарны 1951 вул. Я. Коласа, д. 12 15 8
Будаўнічы 1920 вул. Ф. Скарыны, 25 корп. 1 5 9
Ваенна-тэхнічны 2003 пр. Незалежнасьці, д. 59 8 4
Горнай справы і інжынэрнай экалёгіі 2002 вул. Я. Коласа, д. 14 5 4
Інжынэрна-пэдагагічны 1964 вул. Ф. Скарыны, д. 25/3 3 4
Інфармацыйных тэхналёгіяў і рабататэхнікі 1983 вул. Хмяльніцкага, д. 9 6 5
Маркетынгу, мэнэджмэнту і прадпрымальніцтва 1994 пр. Незалежнасьці, д. 67 6 5
Машынабудаўнічы 1934 вул. Хмяльніцкага, д. 9 10 6
Мэханіка-тэхналягічны 1958 вул. Я. Коласа, д. 24 10 6
Прыборабудаўнічы 1976 вул. Я. Коласа, д. 22 12 7
Спартова-тэхнічны 2010 Галоўны корпус 3 3
Транспартных камунікацыяў 1958 вул. Ф. Скарыны, д. 25/3 4 5
Тэхналёгіяў кіраваньня і гуманітарызацыі 2002 вул. Я. Коласа, д. 14 10 9
Энэргетычнага будаўніцтва 1986 пр. Незалежнасьці, д. 67 7 5
Энэргетычны 1920 пр. Незалежнасьці, д. 65/2 9 7

Падпарадкаваныя ўстановы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У падпарадкаваньні ўнівэрсытэту знаходзяцца 5 інстытутаў (1. дыстанцыйнай адукацыі, 2. інавацыйных тэхналёгіяў, 3. інтэграваных формаў навучаньня і маніторынгу адукацыі, 4. павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ў новых кірунках разьвіцьця тэхнікі, тэхналёгіі й эканомікі, 5. павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ў мэнэджмэнце і разьвіцьці пэрсаналу), навукова-тэхналягічны парк «Палітэхнік» і досьледны завод «Палітэхнік», цэнтры навукова-тэхнічнай супрацы з 7 краінамі (Вэнэсуэла, Казахстан, Паўднёвая Карэя, Кітай, Латвія, Расея і Сырыя). На 2012 год унівэрсытэт валодаў 12 студэнцкімі інтэрнатамі на 5 тысячаў месцаў[7].

  • Язэп Юхо (1921—2004) — беларускі навукоўца, гісторык права. Доктар юрыдычных навук (1982), прафэсар катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ (1983).
  • Жарэс Алфёраў (1930—2019) — савецкі і расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі ў 2000 годзе за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэньне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанэнтаў. Яго дасьледаваньні адыгралі вялікую ролю ў інфарматыцы.
  • Уладзімер Крукоўскі (1937—2022) — беларускі мастак-плякатыст, журналіст. Адзін з аўтараў дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь «Пагоня», стваральнік больш як дзьвюхсот плякатаў разнастайнай тэматыкі.
  • Юрась Ляўкоў (нар. 1964) — беларускі музыка. Бас-гітарыст гурту N.R.M.
  • Сяргей Касьцюкевіч (нар. 1923) — машынабудаўнік. Кандыдат тэхнічных навук (1955), прафэсар (1984). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1975), пазьней працаваў у БНТУ
  • Яўген Сідаровіч (нар. 1939) — беларускі навуковец у галіне будаўнічае мэханікі. Доктар тэхнічных навук (2001), пазьней працаваў у БНТУ
  • Аляксандар Лакотка (нар. 1955) — беларускі архітэктар, этнограф. Доктар гістарычных навук (1993), доктар архітэктуры (2001), акадэмік НАН РБ, сябра Саюзу архітэктараў Беларусі
  • Тамара Чарняўская (нар. 1934) — беларускі гісторык архітэктуры. Кандыдат архітэктуры, пазьней працавала ў БНТУ
  • Барыс Батура (нар. 1947) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту (2000—2008), старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2008—2010), старшыня Менскага аблвыканкаму (з 2010). Генэрал-маёр рэзэрву (2011).
  • Леў Чайлытка (1938—1997) — заслу­жаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1993)
  • Віктар Даніленка (1936—2017) — беларускі дыплямат
  • Аляксандар Герасіменка (1946—2017) — беларускі палітык і дыплямат
  • Кастусь Тарасаў (1940—2010) — беларускі пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі
  • Яўген Шмыгалёў (1927 або 1928—2000) — інжынэр, адзін з аўтараў артыкула «Курапаты — дарога сьмерці»
  • Генадзь Навіцкі (нар. 1949) — прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь (2001—2003), старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу (2003—2008)
  • Міхаіл Марыніч (1940—2014) — былы міністар замежнаэканамічных сувязяў, былы дэпутат беларускага парлямэнту, былы амбасадар Беларусі ў Латвіі, былы палітвязень. Кандыдат эканамічных навук (1996). Старшыня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту (1990—1991)
  • Вячаслаў Кебіч (1936—2020) — беларускі палітык, першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь у пэрыяд з 1990 па 1994 год
  • Павал Марыеў (нар. 1938) — беларускі палітык. Герой Беларусі, доктар тэхнічных навук, заслужаны работнік прамысловасьці Рэспублікі Беларусь. Ганаровы грамадзянін Жодзіна і Менскай вобласьці (2008). Сябра Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2003—2008)
  • Уладзімер Папруга (нар. 1960) — беларускі архітэктар-рэстаўратар
  • Анатоль Кулагін (нар. 1947) — беларускі мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры. Кандыдат мастацтвазнаўства (1986)
  • Уладзімер Патупчык (нар. 1958) — беларускі дзяржаўны дзяяч
  • Віктар Бура (нар. 1953) — беларускі дзяржаўны дзяяч, намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі (2006—2010). Амбасадар Ў Кітаі (2011—2016)
  • Уладзімер Сямашка (нар. 1949) — беларускі дзяржаўны дзяяч, першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі
  • Аляксандар Азярэц (нар. 1953) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар энэргетыкі Рэспублікі Беларусь (2006—2013)
  • Алесь Асташонак (1954—2004) — беларускі літаратар, перакладчык
  • Леанід Анфімаў (нар. 1954) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
  • Тамара Габрусь (нар. 1945) — беларускі гісторык архітэктуры, мастацтвазнавец. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Доктар мастацтвазнаўства. Сябра Савету па манумэнтальным мастацтве Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003).
  • Юры Быкаў (нар. 1964) — ксёндз магістар
  • Уладзімер Навіцкі (нар. 1954) — беларускі спартовы журналіст, спартовы тэлекамэнтатар. Начальнік аддзела камэнтароў і падрыхтоўкі тэматычных праграм галоўнай дырэкцыі спартовага вяшчаньня Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі. Заслужаны дзяяч культуры Рэспублікі Беларусь.
  • Віталь Рымашэўскі (нар. 1975) — беларускі палітык і грамадзкі дзяяч, сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі»
  • Мікалай Ладуцька (нар. 1959) — колішні старшыня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту; генэрал-маёр
  • Юры Чыж (нар. 1963) — беларускі прадпрымальнік, адзін з найбагацейшых людзей Беларусі
  • Фёдар Стрыкаў (нар. 1947) — ганаровы дарожнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня (2004—2008)
  • Яўген Ліпковіч (нар. 1958) — беларускі грамадзкі актывіст і блогер
  • Аляксандар Кулікоўскі (нар. 1906) — вучоны ў галіне мэханізацыі торфаздабычы, кандыдат эканамічных навук, кандыдат тэхнічных навук
  • Аркадзь Моркаўка (1900—1957) — беларускі паэт
  • Сяргей Ханжанкоў (1942—2016) — арганізатар і кіраўнік маладзёвай антысавецкай арганізацыі, якая дзейнічала ў Менску ў 1962—1963 гадох і мела на мэце падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску
  • Ігар Войтаў (нар. 1961) — беларускі дзяржаўны дзяяч. Доктар тэхнічных навук. Старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіях (2009—2013).
  • Мікалай Зайчанка (нар. 1948) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь (2003—2009). Кандыдат эканамічных навук.
  • Максім Клімковіч (нар. 1958) — беларускі пісьменьнік, драматург
  • Пётар Пётух (нар. 1950) — старшыня Менскага аблвыканкама (1994—1998), генэральны дырэктар «Белтрансгаз» (1998—2004)
  • Алесь Белы (нар. 1968) — беларускі гісторык. Доктар гуманітарных навук (PhD), гісторыя. Ляўрэат прэміі беларускага ПЭН-цэнтру імя Францішка Багушэвіча 2001 году і Прэміі Міжнароднага Кангрэсу дасьледчыкаў Беларусі за найлепшую кнігу па гісторыі Беларусі 2013 году.
  • Алег Масьліеў (нар. 1978) — беларускі архітэктар
  • Іван Арабейка (нар. 1942) — беларускі паэт
  • Леанід Лукша (1930—2011) — беларускі навуковец, доктар тэхнічных навук, прафэсар. Заслужаны дзяяч навукі Беларусі.
  • Уладзімер Юрэвіч (1916—2005) — беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца. Адказны сакратар Камітэту па дзяржаўных прэміях БССР (з 1985). Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1953 году. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1976). Дырэктар Літаратурнага музэю Янкі Купалы (1970—1972).
  • Упендра Махата (нар. 1960) — нэпальскі прадпрымальнік, дыплямат. Ганаровы генэральны консул Каралеўства Нэпал у Рэспубліцы Беларусь, прэзыдэнт Расейска-нэпальскай палаты па камэрцыі і прамысловасьці. Кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі выпускнікоў БНТУ (2007). Прадпрымальнік году РФ (2007).
  • Юры Чантурыя (нар. 1949) — беларускі архітэктар і гісторык архітэктуры. Доктар архітэктуры, прафэсар. Чалец-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры, замежны чалец Расейскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук.
  • Мікола Купава (нар. 1946) — беларускі мастак. Уладальнік найвышэйшай узнагароды ў галіне кніжнага мастацтва ў Беларусі — Дыплёма і мэдаля імя Францішка Скарыны, ляўрэат прэміі Беларускага Фонду імя Тадэвуша Касьцюшкі, пераможца конкурсу «Вечныя месты». Сябра Саюзу мастакоў (з 1978).
  • Анатоль Мяцельскі (нар. 1950) — беларускі матэматык. Доктар фізыка-матэматычных навук (1998), прафэсар (1999).
  • Генадзь Лаўрэцкі (нар. 1958) — беларускі архітэктар і мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства. Узначальвае архітэктурна-мастацкую раду Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы.
  • Лявон Більдзюкевіч (1895—1942) — беларускі пэдагог, матэматык, грамадзкі дзяяч.
  • Уладзімер Стральцоў (1905—2001) — беларускі й расейскі кінарэжысэр, аўтар шэрагу кінастужак. Сябар Саюзу кінэматаграфістаў БССР ад 1957.
  • Міхась Гурын (нар. 1941) — беларускі археоляг, гісторык. Доктар гістарычных навук (1991).
  • Мікалай Мікулік (нар. 1932) — беларускі навукоўца ў галіне прыкладной матэматыкі. Доктар тэхнічных навук (1992), прафэсар (1991). Заслужаны працаўнік адукацыі Беларусі (1995).
  • Міхась Бельскі (1921—1988) — беларускі мастак, графік.
  • Леанід Ліпінскі (1921—1982) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1975), прафэсар (1974).
  • Захар Дудзіч (1913—2002) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1969), прафэсар (1970).
  1. ^ Навучальны год 2011-2012: лічбы і факты // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 1 верасьня 2012 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  2. ^ Надзея Нікалаева Будучыня навукова-тэхнічнага прагрэсу — у руках выпускнікоў БНТУ // Зьвязда : Газэта. — 18 лістапада 2005. — № 225 (25557). — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт (Менск) // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Праверана 27 лютага 2013 г.
  4. ^ Пералік матэрыяльных аб'ектаў, якія маюць статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Абитуриенту // Белорусский национальный технический университет (БНТУ/BNTU) Праверана 1 сакавіка 2023 г.
  6. ^ Факультет транспортных коммуникаций – Факультеты – Белорусский национальный технический университет (БНТУ/BNTU)
  7. ^ БДУ і БНТУ плянуюць забясьпечыць у гэтым годзе інтэрнатам амаль палову іншагародніх студэнтаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 21 жніўня 2012 г. Праверана 27 лютага 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]