Перайсьці да зьместу

Нанатэхналёгіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта прылада перадае энэргію ад нана-тонкіх шароў квантавых ямаў да нанакрышталяў над імі, прымушаючы нанакрышталі выпраменьваць бачнае сьвятло.

Нанатэхналёгія (па-ангельску: Nanotechnology) — міждысцыплінарная вобласьць фундамэнтальнай і прыкладной навукі і тэхнікі, якая мае справу з сукупнасьцю тэарэтычнага абгрунтаваньня, практычных мэтадаў дасьледваньня, аналіза і сынтэза, а таксама мэтадаў вытворчасьці і прымяненьня прадуктаў з зададзенай атамнай структурай шляхам кантралюемага маніпуляваньня асобнымі атамамі і малекуламі. Нанатэхналёгія, нананавука, гэта навука і тэхналёгія калёідных сыстэмаў, гэта калёідная хімія, калёідная фізыка, малекулярная біялёгія, уся мікраэлектроніка, прынцповае адрозьненьне калёідных сыстэмаў да якіх адносяцца: воблакі, кроў чалавека, малекулы ДНК і бялкоў, транзыстары, зь якіх зьбіраюцца мікрапрацэсары, у тым што паверхня такіх часьцінкаў ці агромністых малекулаў у мільёны разоў пераўзыходзіць аб’ём саміх часьцінкаў, такія часьцінкі займаюць прамежкавае становішча паміж сапраўднымі гамагенным рашчынамі, сплавамі, і звычайнымі аб’ектамі макрасьвету як стол, кніга, пясок. Паводзіны такіх сыстэмаў моцна адрозьніваецца ад паводзінаў сапраўдных рошчынаў і расплаваў і ад аб’ектаў макрасьвету дзякуючы высакаразьвітай паверхні, як правіла такія эфэкты пачынаюць выконваць значную ролю калі памер часьцінкаў ляжыць у дыяпазоне 1—100 нанамэтраў, адсюль пайшло замяшчэньне слова калёідная фізыка, хімія, біялёгія на нананавуку і нанатэхналёгіі, маючы пад сабой памер аб’ектаў пра якія ідзе гаворка. Нанатэхналёгіі разглядаюць як працэсы, якія адбываюцца ў прасторавых абласьцёх памераў нанамэтраў. Гэта значыць, нанатэхналёгіі можна вызначыць як тэхналёгіі, заснаваныя на маніпуляцыі асобнымі атамамі і малекуламі для пабудовы структураў з зададзенымі ўласьцівасьцямі.

У цяперашні час навукоўцы абмяркоўваюць наступствы прымяненьня нанатэхналёгіяў. Нанатэхналёгіі дапамагаюць стварыць новыя матэрыялы і прылады з шырокім спэктрам прымяненьня, напрыклад, у нанамэдыцыне, нанаэлектроніцы, вытворчасьці энэргіі біяматэрыялаў і тавараў народнага спажываньня. З іншага боку, нанатэхналёгіі выклікаюць мноства тых жа праблемаў, што і любыя новыя тэхналёгіі, у тым ліку праблемы з нагоды таксычнасьці і ўзьдзеяньня нанаматэрыялаў на навакольнае асяродзьдзе[1] і іхнага патэнцыяльнага ўзьдзеяньня на сусьветную эканоміку.

Слова «нанатэхналёгія» было ўпершыню прапанаванае ў 1974 годзе японскім навукоўцам Нарыё Танэгуці з Такійскага ўнівэрсытэту для апісаньня працэсу вытворчасьці матэрыялаў на нанамэтрычным узроўні[2].

  1. ^ Buzea, C.; Pacheco, I. I.; Robbie, K. (2007). «Nanomaterials and nanoparticles: Sources and toxicity». Biointerphases. 2 (4). С. — MR17–MR71. DOI:10.1116/1.2815690. PMID 20419892.
  2. ^ Казанцев А. К., Киселев В. Н., Рубвальтер Д. А., Разумовский О. В. NBIC-технологии: Инновационная цивилизация XXI века / Под ред. д. э. н. А. К. Казанцева и д. э. н. Д. А. Рубвальтера. — М.: ИНФРА-М, 2015. — С. 15. — (Научная мысль). — ISBN 978-5-16-005468-1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]