Яўген Ліпковіч
Яўге́н Ліпко́віч (нар. 1958 г.) — беларускі грамадзкі актывіст, блогер, пісьменьнік. Вядомы пад сваім нікам ў ЖЖ як lipkovichea.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Менску ў сям’і служачых. Скончыў 10-ю фізыка-матэматычную школу г. Менску[1], паступіў вучыцца ў Беларускі політэхнічны інстытут, які так і ня скончыў[2].
Да 1988 году працаваў сьлесарам кантрольна-вымяральнага абсталяваньня на заводзе «Гарызонт» у Менску, пасьля заняўся прыватным бізнэсам. У 1994 годзе вёў калёнку ў газэце «Знамя юности»[3].
Зрабіўся вядомым дзякуючы барацьбе за захаваньне ў Менску Севастопальскага парку, вяртаньне ў продаж абястлушчанага кефіру[4], спаленьню кнігаў Мікалая Чаргінца[3]. У 2010 годзе балятаваўся ў дэпутаты Менскага гарадзкога савету дэпутатаў.
У 2014 годзе выйшаў зборнік апавяданьняў Ліпковіча «Лето из переулка» (па-беларуску: Лета з завулку)[5].
Жанаты, мае дачку.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Липкович. Путь воина. Проблема выбора.(недаступная спасылка)
- ^ Ліпковіч: У мяне з дзяцінства былі задаткі генія(недаступная спасылка)
- ^ а б Евгений Липкович: Они своими руками рыли себе могилу, а я просто веселился
- ^ Блогер выиграл битву за кефир!
- ^ Першая кніжка Ліпковіча – «фэнтэзі 60-х гадоў, але без какошнікаў». Belsat (14 кастрычніка 2014). Праверана 13 лютага 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блог Яўгена Ліпковіча
- Блоггера Липковича в депутаты
- Корни белорусской политики. Евгений Липкович
- Яўген Ліпковіч — colorадскі зубр беларускай палітыкі
- «Играть в «подкидного» по правилам Минспорта»
- Інтэрвію зь Ліпковічам на сайце Ultra-Music
- Евгений Липкович: ПВТ в Беларуси создали евреи-возвращенцы, а кто же ещё?!
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |