Перайсьці да зьместу

Беларускі камэрцыйны інстытут кіраваньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускі камэрцыйны інстытут кіраваньня
Функцыянаваў 19952004
Рэктар Эдвард Ахрэм[d]
Месцазнаходжаньне
Краіна

Беларускі камэрцыйны інстытут кіраваньня (БКІК) — колішняя прыватная ВНУ Беларусі ў 1993—2004 роках. Спэцыялізавалася на падрыхтоўцы мэнэджараў, спэцыялістаў у замежных мовах, правазнаўцаў, эканамістаў і журналістаў на ўмовах дзённай, вячэрняй і завочнай формаў навучаньня.

Заснаваны ў 1993 року[1] як Беларускі камэрцыйны ўнівэрсытэт кіраваньня па адрасе: Менск, вул. Радыяльная, д. 36 (потым Партызанскі пр., д. 2). Рэктар — Эдвард Ахрэм. У 1995 атрымаў ліцэнзію Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусі на навучаньне па 10 спэцыяльнасьцях. Празь некалькі гадоў адкрыліся філіі ў Мазыры (вул. Ленінская, д. 14), Гародні, Воршы, Полацку (вул. Талстога, д. 8), Баранавічах (1996; вул. Прамысловая, д. 3), Берасьці і Магілёве[1].

У 1996 року ў вну дзейнічалі факультэты кіраваньня, юрыдычны, Польскі інстытут, завочны факультэт эканомікі і права.

У 1998 року ў БКУК працавалі 147 выкладчыкаў, зь іх 6 дактароў і 31 кандыдат навук[2], навучаліся 2616 чалавек на дзённым аддзяленьні[3] і 3506 на завочным[4].

У 2002 року статус унівэрсытэту панізілі да інстытуту.

У 2003 року ўсе сем філіяў Інстытуту былі закрытыя праз абвінавачваньне ў парушэньні правілаў прыёму студэнтаў[5][6]. Паколькі студэнтаў закрытых філіяў не маглі прыняць іншыя вну, БКІК быў абавязаны вярнуць ім грошы за навучаньне. Пасьля гэтага Інстытут спыніў сваё існаваньне ў траўні 2004 року, а студэнты і выкладчыкі выйшлі на акцыю пратэсту[7]. Частка студэнтаў перавялася ў іншыя вну, напрыклад БДЭУ. Памяшканьні забралі сабе дзяржаўныя ўстановы. Так, Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Пушкіна забраў пад сваю філію памяшканьні БКІК ў Баранавічах[8].

Супраць Эдварда Ахрэма была распачатая крымінальная справа[9]. Ён зьехаў за мяжу, у сувязі з чым справа была прыпыненая[10].

  1. 1 2 Працавалі нелегальна, не адпавядалі крытэрам. Як і чаму ў Беларусі закрываліся прыватныя ВНУ Адукацыя. Радыё „Свабода“ (12 лістапада 2019). Праверана 28 лістапада 2023 г.
  2. Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі 1998. С. 82.
  3. Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі 1998. С. 83.
  4. Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі 1998. С. 84.
  5. Бартошевич, Светлана (10 ліпеня 2003) Филиалы коммерческого института лишены лицензий (рас.). СБ-Беларусь сегодня. Праверана 28 лістапада 2023 г.
  6. @ptymist. (19 чэрвеня 2003) Зачынены Беларускі камэрцыйны інстытут кіраваньня і яго філіі. Generation.by. Праверана 28 лістапада 2023 г.
  7. Абакунчык, Галіна (12 траўня 2004) Студэнты зачыненых ВНУ зладзілі акцыю пратэсту Сёньня на Свабодзе. Радыё „Свабода“. Праверана 28 лістапада 2023 г.
  8. БКИУ > филиал БрГУ (рас.) Событие. Барановичи bp (10 жніўня 2010). Праверана 28 лістапада 2023 г.
  9. Пономарёв, Виктор (2 сьнежня 2003) Частный вуз нередко превращается в частную лавочку. СБ-Беларусь сегодня. Праверана 28 лістапада 2023 г.
  10. Анкудо 8 верасьня 2003.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]