Перайсьці да зьместу

Ігар Войтаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Войтаў
Старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіях
26 чэрвеня 2009  кастрычнік 2013
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік Уладзімер Мацюшкоў
Наступнік Аляксандар Шумілін
Першы намесьнік міністра прыродных рэсурсаў
1994  2002
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся15 жніўня 1961

Менск, БССР
Адукацыя

Ігар Вітальевіч Войтаў (нар. 15 жніўня 1961 годзе ў Менску) — беларускі дзяржаўны дзяяч. Рэктар Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту (ад 2016 г.)[1].

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1983), Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (1996). Доктар тэхнічных навук.

У 1993—1994 гадох працаваў у камітэце па экалёгіі БССР. У 1994—2002 гадох займаў пасаду першага намесьніка міністра прыродных рэсурсаў. У 2002—2014 гадох быў працаўніком Геаграфічнага факультэту БДУ[2]. Займаў пасаду прарэктара па эканоміцы і камэрцыйнай дзейнасьці БДУ[3]. З 2005 году быў намесьнікам старшыні Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіях. 26 чэрвеня 2009 быў прызначаны старшынём гэтай установы [4]. Фармальна адстаўлены з пасады намесьніка старшыні быў толькі 3 дні пасьля [5]. У кастрычніку 2013 году звольнены з пасады старшыні дзяржаўнага камітэту. У 2014 годзе прызначаны прарэктарам па вучэбнай працы і міжнародным навуковым і адукацыйным супрацоўніцтве Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту.

12 жніўня 2011 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[6].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]