Машына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Машына для скруткі цыгарэтаў, вынайдзеная Джэймзам Бонсакам у 1880 годзе й запатэнтаваная на наступны год.

Машы́на (па-лацінску: machina, ад стар.-грэц. Μηχανή) — прылада штучнага паходжаньня (сукупнасьць агрэгатаў ці прыладаў), якая пераўтварае энэргію і/або характар руху. Выкарыстоўваецца для выкананьня вызначаных дзеяньняў з мэтай палегчыць ці цалкам замяніць працу чалавека пры вакананьні канкрэтнай задачы. Асаблівасьцю машыны, якая адрозьнівае яе ад іншых прыладаў, зьяўляецца выкарыстаньне мэханічнай энэргіі, то бок зьдзяйсьненьня пэўнага мэханічнага руху, для выкананьня ўскладзенай на яе функцыі, як то прызначэньня, працы, дзеяньняў. Машына ёсьць, перш за ўсё, мэханічнай прыладай. Аднак разам са зьяўленьнем і разьвіцьцём электронікі зьявіліся тэхнічныя аб’екты без рухомых частак, як то электронная вылічальная машына. Сучасныя машыны ўяўляюць сабой складаныя сыстэмы, якія складаюцца з структурных элемэнтаў, мэханізмаў і кампанэнтаў кіраваньня й уключаюць у сябе інтэрфэйсы для зручнага выкарыстаньня чалавекам.

Асноўнай характарыстыкай машыны зьяўляецца ейная магутнасьць. Адной зь першых адзінак вымярэньня магутнасьці была конская сіла. Аднак, нягледзячы на тое, што ў многіх краінах СНД прынята Міжнародная сыстэма адзінак (СІ), паводле якой адзінкай вымярэньня магутнасьці зьяўляецца ват, конская сіла працягвае выкарыстоўвацца й у цяперашні час.

Клясыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Практычна любую машыну можна аднесьці да адной з чатырох наступных групаў:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Машынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў