Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У 2004 годзе ў дзяржаўных ВНУ Беларусі навучалася 307 337 (84 %) чалавек, а ў прыватных — 58 367. Каля 57 % студэнтаў складалі дзяўчыны. На дзённым бюджэтным навучаньні на 1-м курсе было 59 % студэнтаў. На беларускай мове ў дзяржаўных ВНУ дзённа навучалася 2,3 % студэнтаў. Стыпэндыю атрымлівалі 87,5 % студэнтаў бюджэтнага навучаньня, зь іх 84 % — навучальную, 3 % — сацыяльную і 0,3 % — імянную. Навучальная стыпэндыя складала 28,2 даляры, сацыяльная — 22,7 $, а імянная — 65 $. Цалкам усіх студэнтаў гуртажыткам забясьпечвалі 12 ВНУ. Самастойна наймалі жытло 23 000 (6 %) студэнтаў. Забясьпечанасьць кропкамі грамадзкага харчаваньня ў дзяржаўных ВНУ складала 57,3 %[1]. На 15 лютага 2006 году ўсе 43 дзяржаўныя і 10 прыватных ВНУ Беларусі былі расейскамоўнымі[2].

За 1991—2013 гады колькасьць месцаў для прыёму ў ВНУ Беларусі вырасла з 37,5 тыс. да 97,5 тыс. чалавек (у 2,6 разу за 22 гады), што ў 2013 годзе складала ўтрая больш за плян прыёму ў прафэсійна-тэхнічныя вучэльні. Улетку 2013 году недабор на бюджэтнае навучаньне ў дзяржаўных ВНУ склаў 2414 месцаў, зь іх 1643 (68 %) месцы на дзённы паток. Заплянаваны набор на бюджэт выканалі толькі 19 з 45 дзяржаўных ВНУ. Недабор на платнае навучаньне ў дзяржаўныя ВНУ склаў 19,2 тыс. чалавек (36 %). У прыватныя ВНУ на 8,8 тыс. месцаў набралі 4,8 тыс. першакурсьнікаў (недабор 46 %). Найбольшы недабор адзначаўся на настаўнікаў матэматыкі і фізыкі. Па-за сталіцай поўнага ўкамплектаваньня дасягнуў толькі Гарадзенскі дзяржаўны аграрны ўнівэрсытэт. Звыш паловы студэнтаў дзяржаўных ВНУ навучаліся платна, у тым ліку звыш 2/3 завочнікаў. Першакурсьнікамі сталі 55 % выпускнікоў агульнаадукацыйных школаў, да 80 % выпускнікоў гімназіяў і да 90 % выпускнікоў ліцэяў[3].

На верасень 2013 году 60 % выкладнікаў ВНУ Беларусі з навуковымі ступенямі былі ў веку за 60 гадоў[4].

Берасьце і Берасьцейская вобласьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віцебск і Віцебская вобласьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гародня і Гарадзенская вобласьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гомель і Гомельская вобласьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магілёў і Магілёўская вобласьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Менск[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Надзея Нікалаева. Студэнцкі абед — за 1,5 тысячы рублёў // Чырвоная зьмена. — 27 лютага 2014. — № 4 (15739). — С. 2.
  2. ^ Станіслаў Суднік, Тацяна Вабішчэвіч. Летапіс дзейнасьці грамадзкага аб'яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». 1989-2009 / рэд. Алег Трусаў. — Ліда: Наша слова, 2009. — С. 110. — 164 с. — 299 ас.
  3. ^ Надзея Нікалаева. Ці могуць быць ільготы на веды // Зьвязда : газэта. — 31 жніўня 2013. — № 163 (27528). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Надзея Нікалаева. Сацыяльныя рызыкі рэфармаваньня вышэйшай школы // Зьвязда. — 25 верасьня 2013. — № 180 (27545). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусісховішча мультымэдыйных матэрыялаў