Мікалай Зайчанка
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Зайчанка.
Мікалай Зайчанка | ||||
Міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь | ||||
---|---|---|---|---|
24 сьнежня 2003 — 4 сьнежня 2009 | ||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі | |||
Папярэднік: | Андрэй Кабякоў | |||
Наступнік: | Мікалай Снапкоў | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
1948 г. п. Градзекава, Прыморскі край | |||
Адукацыя: | ||||
Узнагароды: |
| |||
Мікалай Зайчанка (нарадзіўся ў 1948 годзе) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь (24 сьнежня 2003 — 4 сьнежня 2009).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1948 годзе ў г. п. Градзекава Прыморскага краю (Расея). Скончыў у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Па спэцыяльнасьці інжынэр-эканаміст. Кандыдат эканамічных навук.
Працаваў інжынэрам, старэйшым інжынэрам Інстытуту праблем надзейнасьці і даўгавечнасьці машын АН БССР, старэйшым эканамістам, малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі АН БССР. Быў асьпірантам гэтага інстытуту.
У 1981—1994 гадах — старэйшы навуковы супрацоўнік, загадчык сэктара мэтадалёгіі і мэтадаў фармаваньня і рэалізацыі мэтавых комплексных праграм навукова-дасьледчага эканамічнага інстытуту (НДЭІ) Дзяржпляна БССР, намесьнікам дырэктара па навуковай працы НДЭІ Дзяржэканомпляна БССР. У 1994—1996 гадах — намесьнік дырэктара па навуковай працы НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 1996—1997 гадах — намесьнік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 1997—2003 гадах — першым намесьнік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.
24 сьнежня 2003 году — 4 сьнежня 2009 году[1] — міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаны Ганаровай граматай Савету міністраў Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны мэдалём «За працоўныя заслугі» (2006)[2].
Цытата году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2008 годзе аналітычны цэнтар «Стратэгія» прызнаў «Цытатай году» лютаўскае выказваньне міністра эканомікі Мікалая Зайчанка:
«Мы павінны разглядаць нашу эканоміку такой, якая яна ёсьць, і рэфармаваць яе так, як яна можа быць зьмененая, і паступова рабіць яе такой, якой яна павінна быць».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Президент Республики Беларусь рассмотрел ряд кадровых вопросов, 4.12.2009, pravo.by(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 1 сакавіка 2006 г. № 136 Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, 1/7323