Пётар Пётух

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пётар Пётух
Генэральны дырэктар «Белтрансгаз»
сьнежань 1998 — 2004
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Старшыня Менскага аблвыканкаму
1994 — 2 сьнежня 1998
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Альфонс Тышкевіч
Наступнік: Мікалай Дамашкевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 лістапада 1950 (69 гадоў)
Вялікія Жаберычы, Крупскі раён, Менская вобласьць, БССР
Адукацыя: Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт

Пётар Пятровіч Пётух (нарадзіўся 3 лістапада 1950 году) — старшыня Менскага аблвыканкаму (1994 — 2 сьнежня 1998), генэральны дырэктар «Белтрансгаз» (1998—2004).

Бiяграфiя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 3 лістапада 1950 году ў вёсцы Вялікія Жаберычы Крупскага раёну Менскай вобласьці. Скончыў сярэднюю школу, служыў у Савецкім войску.

Скончыў у 1978 г. без адрыву ад вытворчасьці Беларускі політэхнічны інстытут, у 1989 г. — Менскую вышэйшую партыйную школу, атрымаўшы адукацыю інжынэра-мэханіка і выкладчыка грамадзкіх дысцыплін. Працаваў майстрам, тэхнолягам, намесьнікам начальніка цэха, начальнікам цэха Барысаўскага заводу аўтатрактарнага абсталяваньня.

Затым — на партыйнай працы: намесьнік начальніка аддзела Барысаўскага гаркама КПБ, сакратар парткама прадукцыйнага прадпрыемства "Барысаўдрэў", другі сакратар гаркама. Выбіраўся першым намесьнікам старшыні, старшынёй Барысаўскага гарвыканкама. З 1991 г. — намесьнік старшыні Дзяркампрама Беларусі, затым — прэзыдэнт канцэрна "Белместпрам". Зь сьнежня 1998 году па жніўні 2004 году кіраваў дзяржаўным прадпрыемствам «Белтрансгаз».

Падчас кіраўніцтва Пятром Пятровічам «Белтрансгазам» здадзены ў эксплюатацыю беларускі ўчастак магістральнага газаправода Ямал — Эўропа і першая чарга Прыбускага падземнага сховішча газу, пачатая эксплюатацыя кампрэсарнай станцыі «Нясьвіская» магістральнага газаправода Ямал-Эўропа ў поўным аб’ёме, пабудаваная валаконна-аптычная сувязь газаправода Ямал-Эўропа ў Беларусі, выканана даручэньне прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па газыфікацыі Беларускага Палесься. У 2000 годзе «Белтрансгазу» прысуджана Ганаровае дзяржаўнае знамя Рэспублікі Беларусь за адмысловыя дасягненьні ў гаспадарчым разьвіцьці.

Чалец Рады Рэспублікі Нацыянальнага збору Рэспублікі Беларусь, чалец Камісіі па эканоміцы, бюджэту і фінансам.

Жанаты, мае дачку.

Узнагароджаны Ордэнам Пашаны, пяцьцю мэдалямі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 19711978 гг. працаваў намесьнікам начальніка цэха, начальнікам аддзела Барысаўскага заводу аўтатрактарнага электраабсталяваньня.

19781980 гг. — намесьнік загадчыка аддзелам прапаганды і агітацыі Барысаўскага гаркама КПБ.

19801982 гг. — сакратар парткама вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднаньня «Барысаўдрэў».

19821985 гг. — першы намесьнік старшыні Барысаўскага гарвыканкама.

19851989 гг. — другі сакратар Барысаўскага гаркама КПБ.

19891991 гг. — старшыня Барысаўскага гарвыканкама.

19911993 гг. — намесьнік старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па прамысловасьці і міжгаліновым вытворчасьцям.

19931994 гг. — прэзыдэнт Беларускага дзяржаўнага канцэрна «Белместпрам».

19941998 гг. — старшыня Менскага аблвыканкама.

Зь сьнежня 1998 г. — генэральны дырэктар Беларускага дзяржаўнага прадпрыемства па транспартоўцы і пастаўцы газу «Белтрансгаз».

6 кастрычніка 2000 г. прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белгазпрамбанк».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]