Перайсьці да зьместу

Анатоль Мяцельскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Анатоль Уладзімеравіч Мяце́льскі (нарадзіўся 22 жніўня 1950, мястэчка Урэчча, Любанскі раён, Менская вобласьць) — беларускі матэматык. Доктар фізыка-матэматычных навук (1998, Мэтода прасторы станаў у тэорыі кіраваньня сыстэмамі функцыянальна-дыфэрэнцыяльных раўнаньняў). Скончыў БДУ ў 1972. Працуе ў БНТУ ад 1980 (ад 1999 прафэсар). Навуковыя працы па якаснай тэорыі аптымальных працэсаў, тэорыі кіраваньня сыстэмамі з пасьлядзеяньнем. Прапанаваў агульны падыход дасьледаваньняў якасных характарыстык (пунктавае паўнаты, кіравальнасьці, назіральнасьці й іншае) лінейных аўтаномных сыстэмаў функцыянальна-дыфэрэнцыяльных ураўненьняў. Зь яго дапамогай дасьледаваў шэраг задач тэорыі кіраваньня.

  • Проблема точечной полноты в теории управления дифференциально-разностными системами // Усп. матем. наук. 1994. Т. 49, вып. 2;
  • Задача идентификации в факторизованном пространстве состояний для дифференциально-разностной системы с соизмеримыми запаздываниями // ДУ. 1995. Т. 31, № 8;
  • О построении успокаивающих управлений для дифференциально-разностных систем с соизмеримыми запаздываниями // ДУ. 1995. Т. 31, № 12.
  • Задача успокоения динамической системы с запазданием по неполным измереним. // Автоматика и телемеханика. 1996, № 2.
  • . — Мн.: .

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]