Мікола Купава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікола Купава
Дата нараджэньня 31 студзеня 1946
Месца нараджэньня Ворша, Віцебская вобласьць
Адукацыя Беларускі дзяржаўны тэтральна-мастацкі інстытут (1976)
Месца вучобы
Занятак маляр, экслібрысіст
Месца працы
Жанры партрэт
Плынь рэалізм[d]
Узнагароды Мэдаль імя Францішка Скарыны, прэмія Беларускага Фонду імя Тадэвуша Касьцюшкі
Сайт mikola-kupava.narod.ru

Мікола Купава (нар. 31 студзеня 1946 г.) — беларускі мастак.

Уладальнік найвышэйшай узнагароды ў галіне кніжнага мастацтва ў Беларусі — Дыплёма і мэдаля імя Францішка Скарыны, ляўрэат прэміі Беларускага Фонду імя Тадэвуша Касьцюшкі, пераможца конкурсу «Вечныя месты».[1] Сябра Саюзу мастакоў (з 1978).[2]

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Выкладаў у мастацкай вучэльні пры Беларускай акадэміі мастацтваў, на архітэктурным факультэце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту.[3]

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, малярства і эксьлібрыса[4]. Дасьледуе беларускую архітэктуру, у прыватнасьці аршанскае абарончае і сакральнае дойлідзтва.[2]

Выканаў мастацкае аздабленьне звыш 30-ці кніжак і альбомаў. Браў удзел у больш як 70 нацыянальных, пэрсанальных і міжнародных выставах. Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, у Дзяржаўным літаратурным музэі імя Максіма Багдановіча, у Дзяржаўным літаратурным музэі імя Янкі Купалы, у Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа і інш.

Прыхільнасьць да тарашкевіцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 лістапада 2017 году адзначыў на «круглым стале» ў газэце Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі: «Галоўнае адрозненьне тарашкевіцы — ужываньне мяккага знака для пазнакi асыміляцыйнай мяккасьці зычных. Вы паслухайце, як сёньняшнія сьпевакi вымаўляюць: «песня», «снег» — зь цьвёрдым «с». Гэта таму, што яго мяккасьць не пазначаная. Таму пэрспэктыва далейшага разьвіцьця нашай мовы — гэта толькі тарашкевіца»[5].


Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]