Перайсьці да зьместу

Кастусь Тарасаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кастусь Тарасаў
лац. Kastuś Tarasaŭ
Кастусь Тарасаў
Кастусь Тарасаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1940(1940-10-10)
Памёр 20 сакавіка 2010(2010-03-20) (69 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці эсэіст, публіцыст, пісьменьнік, журналіст
Мова беларуская мова і расейская мова
Узнагароды

Касту́сь Тара́саў (10 кастрычніка 1940, Менск — 20 сакавіка 2010[1], Менск) — беларускі пісьменьнік, гісторык, дзяяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі.

Нарадзіўся ў сям’і служачых. Па сканчэньні школы працаваў сьлесарам-зборшчыкам на Менскім мэханічным заводзе. У 1965 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, працаваў у Паўночна-заходняй геалягічнай экспэдыцыі. Пазьней у розныя гады працаваў рэдактарам і загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Вышэйшая школа», журналістам і загадчыкам аддзелу газэты «Знамя юности», на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1977 да 1983 году працаваў рэдактарам аддзелу мастацтва і крытыкі ў часопісе «Нёман». Потым — спэцыяльным карэспандэнтам у газэце «Літаратура і мастацтва», газэце «Свабода». З 1989 году адказны сакратар часопіса «Спадчына».

У красавіку 2006 году Кастусь Тарасаў перанёс інсульт[2]. Памер 20 сакавіка 2010 году ў Менску.

Друкаваўся з 1966 году. Аўтар кнігаў аповесьцяў «День рассеяния» пра Грунвальдзкую бітву, «В час Стрельца», «Странствие в тесном кругу», раманаў «Пагоня на Грунвальд», «Тры жыцьці княгіні Рагнеды». Напісаў зборнік гісторыка-літаратурных эсэ «Памяць пра легенды», які ўпершыню быў надрукаваны ў 1984 годзе і стаў культавым у 1980-я — першую палову 1990-х гадоў[2].

Паводле матываў аповесьці Кастуся Тарасава «Чорны шлях» (расейская назва «Стая ворон над гостинцем») драматург Аляксей Дудараў напісаў п’есу «Ядвіга» (Купалаўскі тэатр, рэжысэр Валер Раеўскі).

Пад канец жыцьця друкаваў гістарычныя нарысы ў газэце «Новы час».

  • День рассеяния: Повесть. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1980. — 192 с. ББК 84Р7 Т19
  • В час Стрельца: Повести. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1981. — 335 с. ББК 84Р7 Т19
  • Память о легендах: Белорусской старины голоса и лица. — Мн.: Полымя", 1984. — 143 с, ил. ББК 63.3(2Б)
  • Погоня на Грюнвальд: Историческая повесть. — М.: Воениздат, 1986. — 272 с. ББК 84Р7 Т19
  • Странствие в тесном кругу: Повести. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1986. — 319 с. ББК 84Р7 Т19
  • В час Стрельца: Повести. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. — 336 с. ББК 84Р7 Т19 ISBN 5-340-00274-8
  • Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны. — Мн.: Полымя, 1990. — 263 с іл. ББК 63.3(2Б) Т19 ISBN 5-345-00306-8
  • Единственный свидетель — Бог: Повести. — Мн.: «Крок уперад» літаратура, 1991. — 381 с. ББК 84Р7 Т19
  • Погоня на Грюнвальд: Исторический роман. — Мн.: ПКМП «Оракул», 1992. — 192 с. ББК 84Р7 Т19 ISBN 5-87884-004-9
  • Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны 2-е выд., дап. — Мн.: Полымя, 1993. — 270 с. ББК 63.3(2Б) Т19 ISBN 5-345-00706-3
  • Три жизни княгини Рогнеды: Повести. — Мн.: «Коллегиум», 1994. — 446 с. — іл. ББК 84Р7 Т19 ISBN 5-88388-003-7
  • Тры жыцці княгіні Рагнеды: Аповесць; Пагоня на Грунвальд: Гіст. раман: Для сярэд. і ст. шк. узросту / Кастусь Тарасаў. — Мн.: Выш. шк., 1997. — 446 с — (Школьная бібліятэка)
  • Золотая горка. — Мн.: Леккцыя, 1998. — 288 с. ББК 84Р7 Т19 ISBN 985-6365-18-7
  • Беларусь: Гістарычнае падарожжа для дзяцей. — Мн.: Лекцыя, 1999. — 112 с, іл. ББК 63.3(4Беи) + 84(4Беи)6 Т19 ISBN 985-6305-04-7
  • Апошняе каханне князя Міндоўга: Аповесць. — Мн.: Лекцыя, 2000. — 160 с. ББК 84 (4Беи)6 Т19 ISBN 985-6305-25-X
  • Крыж памяці. Кароткі спіс войнаў, паўстанняў, рэпрэсіяў, катастрофаў, якія выпалі на лёс Беларусі за тысячагоддзе. / Аўтар праекта і складальнік К. Тарасаў. Мн.: ТАА «Лекцыя», 2001—116 с.: іл. ISBN 985-6305-26-8
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Аповеды ў часопісе «Дзеяслоў». «Брыгіткі» (№26, 01/2007), «Нячутныя гукі самоты» (№30, 05/2007)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]