Жарэс Алфёраў
Жарэс Алфёраў | ||||||||||
рас. Алфёров Жорес Иванович | ||||||||||
![]() Падчас наведваньня Ўладзімерам Пуціным ды Гергардам Шрэдэрам Навукова-адукацыйнага цэнтру Фізыка-тэхнічнага цэнтру імя А. Ф. Ёфэ РАН 10 красавіка 2001 году | ||||||||||
Дата нараджэньня | 15 сакавіка 1930[1][2][3][4][5] | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Віцебск, БССР | |||||||||
Дата сьмерці | 1 сакавіка 2019[6][3][5] (88 гадоў) | |||||||||
Месца сьмерці | Санкт-Пецярбург, Расея | |||||||||
Прычына сьмерці | malignant hypertension[d] | |||||||||
Месца пахаваньня | Камароўскія пасялковыя могілкі | |||||||||
Грамадзянства | СССР СССР | |||||||||
Месца вучобы | Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны электратэхнічны ўнівэрсытэт | |||||||||
Занятак | фізык, палітык, вынаходнік і матэматык | |||||||||
Навуковая сфэра | фізыка паўправаднікоў | |||||||||
Месца працы | Фізыка-тэхнічны інстытут імя Абрама Ёфэ РАН | |||||||||
Вядомы як | дасьледчык гетэрапераходу | |||||||||
Навуковая ступень | доктар фізыка-матэматычных навук | |||||||||
Узнагароды | Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі (2000) | |||||||||
Жарэ́с Іва́навіч Алфёраў (15 сакавіка 1930 году, Віцебск — 1 сакавіка 2019 году[7]) — савецкі і расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі ў 2000 годзе за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэньне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанэнтаў (сумесна з Гэрбэртам Кроэмэрам и Джекам Кілбі). Яго дасьледаваньні адыгралі вялікую ролю ў інфарматыцы. Дэпутат Дзяржаўнай Думы Расейскай Фэдэрацыі II—VI скліканьняў. Ініцыяваў заснаваньне прэміі «Глябальная энэргія» ў 2002 годзе. Да 2006 году ўзначальваў Міжнародны камітэт па прысуджэньні гэтай прэміі.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся 15 сакавіка 1930 году ў Віцебску. Бацька Іван Карпавіч — беларус, працаваў сплаўшчыкам лесу, маці Ганна Ўладзімераўна — габрэйка[8], зь вёскі Крайск Лагойскага раёну[9]. Пасьля 1935 году сям’я зьехала на Ўрал[10]. Скончыў з залатым мэдалём сярэднюю школу №42 у Менску. Быў залічаны на 1 курс энэргетычнага факультэту Беларускага політэхнічнага інстытуту (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт). Далей, на параду свайго настаўніка фізыкі Я. Б. Мельцэрзона паехаў паступаць у Ленінград. У 1952 годзе скончыў Ленінградзкі электратэхнічны інстытут імя У. І. Ульянава (ЛЭТІ, пазьней перайменаваны ў Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны электратэхнічны ўнівэрсытэт). З 1953 году працуе ў Фізыка-тэхнічным інстытуце імя А. Ф. Ёфэ (з 1987 да траўня 2003 году быў дырэктарам, з траўня 2003 году да ліпеня 2006 году — навуковы кіраўнік). У 1961 абараніў дысэртацыю на ступень кандыдата фізыка-матэматычных навук. У 1965 уступіў у КПСС[11]. Доктар фізыка-матэматычных навук (1970). Прафэсар ЛЭТІ (1972). У 1990—1991 гадах — віцэ-прэзыдэнт АН СССР, старшыня Прэзыдыюму Ленінградзкага навуковага цэнтру. З 2003 году — старшыня Навукова-адукацыйнага комплекса «Санкт-Пецярбурскі фізыка-тэхнічны навукова-адукацыйны цэнтар» РАН. Акадэмік АН СССР (1979), потым РАН. Віцэ-прэзыдэнт РАН, старшыня прэзыдыюму Санкт-Пецярбурскага навуковага цэнтру РАН. Замежны член НАН Беларусі (1995), Акадэміі навук ГДР (1987), Польскай АН (1988)[12] Галоўны рэдактар «Лістоў у Часопіс тэхнічнай фізыкі», сябра рэдактарскай рады часопісу «Навука і жыцьцё».
Аўтар больш як 500 навуковых працаў, трох манаграфіяў і каля пяцідзесяці вынаходніцтваў.
У 2010 годзе стаў сустаршынём Кансультатыўнай навуковай Рады Фонду «Сколкава»[13]. Рэгулярна наведваў Беларусь зь лекцыямі[14]. У 2003 годзе наведваў Віцебскі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт[15].
Узнагароды і прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі (2000)
- Ордэн За заслугі перад Айчынай 1 ступені
- Ордэн Леніна
- Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР
- Ордэн Знак Пашаны
- Ордэн Францішка Скарыны[16] (2001)
- Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
- Афіцэр ордэна Ганаровага легіёну
- Дзяржаўная прэмія Расеі
- Агулам больш за 100 мэдалёў
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Алфёров Жорес Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Encyclopædia Britannica
- ^ а б Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ В больнице РАН назвали причину смерти Жореса Алферова
- ^ Памёр нобелеўскі лаўрэат, ураджэнец Віцебска, Жарэс Алфёраў Праверана 2019-03-02 г.
- ^ Lenta.ru: Алферов, Жорес(рас.)
- ^ Иоффе Э. Г. Нобелевские лауреаты с белорусскими корнями. — Минск: Беларусь, 2008. — С. 37. — ISBN 978-985-01-0755-8
- ^ Алфёров, Жорес Иванович.(рас.) Лауреаты Нобелевской премии. Наука и техника
- ^ Корнилович Э. А. Беларусь: созвездие политических имен. — Минск: ФУАинформ, 2009. ISBN 978-985-6721-98-7 — С.334.
- ^ Жарэс Алфёраў Belarus.by
- ^ Жарэс Іванавіч Алфёраў УсеБеларусы
- ^ Лаўрэату Нобелеўскай прэміі па фізіцы Жарэсу Іванавічу Алфёраву прысвоена званне «Ганаровы прафесар ГрДУ імя Янкі Купалы» «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» 10.05.2011
- ^ Витебский государственный технологический университет — ВГТУ — Высшие учебные заведения Республики Беларусь(рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 17 мая 2001 г. №271 «Аб узнагароджанні Ж. І. Алфёрава ордэнам Францыска Скарыны»
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Жарэс Алфёраў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нобэлеўскія ляўрэаты па фізыцы
- Інфармацыя пра Жарэса Алфёрава на старонцы «Навукоўцы Расіі»(рас.)
- Алесь Bezuher Нашы нобэлеўскія ляўрэаты — Generation.by
|
- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Памерлі 1 сакавіка
- Памерлі ў 2019 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай»
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Францішка Скарыны
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 5 ступені
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёну
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Расеі
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Расейскія навукоўцы
- Дактары фізыка-матэматычных навук
- Акадэмікі АН СССР
- Акадэмікі РАН
- Чальцы і чальцы-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Ляўрэаты Ленінскай прэміі
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Савецкія фізыкі
- Расейскія фізыкі
- Ганаровыя грамадзяне Санкт-Пецярбургу
- Ганаровыя грамадзяне Менску
- Ганаровыя грамадзяне Віцебску
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расейскай Фэдэрацыі
- Сябры КПСС
- Сябры КПРФ
- Расейцы беларускага паходжаньня