Алег Масьліеў
Алег Ігаравіч Масьліеў (5 траўня 1978, Ваймар, Нямеччына) — архітэктар.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1996 г. закончыў Станькаўскую СШ, у 2003 г. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці архітэктар. У 2003 г. працаваў архітэктарам УПРП «Праектрэстаўрацыя» (Менск). У 2003—2004 гг. вёў гурток «Творчая майстэрня» ў Станькаўскай СШ. У 2004 г. па сумяшчальніцтве архітэктар аддзела комплекснага праектаваньня будаўнічай дырэкцыі УП Беларускай праваслаўнай царквы «Дэпартамэнт зьнешніх сувязей Беларускага Экзархата».
Вывучае гісторыю былога маёнтка Станькава графаў Чапскіх. У 1998—2002 гг. распрацаваў праект аднаўленьня Сьвята-Мікалаеўскай царквы ў в. Станькаве, у 2000—2003 гг. — праект аднаўленьня палаца Чапскіх у Станькаве. У 1999 г. распрацаваў праект рэстаўрацыі і аднаўленьня палацава-паркавага ансамбля ў Станькаве. У 2004 г. адкрыў гісторыка-краязнаўчы музэй у Станькаўскай СШ. З 2002 г. займаецца дасьледаваньнем матэрыялаў па сядзібе ў в. Прылуках Менскага раёну, з 2004 г. праектуе рэстаўрацыю царквы Раства Багародзіцы ў в. Прылуках і інш. Жыве ў Станькаве.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Масліеў Алег Ігаравіч. // Памяць. Гісторыка-дакумэнтальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 603.