Перайсьці да зьместу

Мікалай Мікулік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Мікулік
Дата нараджэньня 26 сакавіка 1932(1932-03-26) (92 гады)
Месца нараджэньня Зарэчча, Пружанскі павет, Польшча
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак матэматык
Навуковая сфэра прыкладная матэматыка
Месца працы Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[d]
Узнагароды Заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995)

Мікала́й Алякса́ндравіч Міку́лік (*26 сакавіка 1932, вёска Зарэчча, цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці) — беларускі навукоўца ў галіне прыкладной матэматыкі. Доктар тэхнічных навук (1992), прафэсар (1991). Заслужаны працаўнік адукацыі Беларусі (1995).

У 1956 року скончыў БДУ, працаваў настаўнікам, дырэктарам сярэдняй школы ў вёсцы Глівін Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Ад 1957 — лябарант, асыстэнт, старэйшы выкладчык у Беларускім дзяржаўным політэхнічным інстытуце. У 1975—1998 і 1999—2010 — загаднік катэдры вышэйшай матэматыкі машынабудаўнічага профілю БДПА (цяпер БНТУ).

Аўтар больш за 350 навуковых і навукова-мэтадычных дапаможнікаў, у тым ліку 10 навучальных дапаможнікаў, дзьвюх манаграфіяў, двух вынаходніцтваў і трох патэнтаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]