Оптыка
Выгляд
О́́птыка — разьдзел фізыкі, які вывучае сьвятло. Паколькі сьвятло зьяўляецца адным зь відаў электрамагнітных хваляў і адрозьніваецца ад іншых яго відаў толькі даўжынёй хвалі, то законы оптыкі справядлівыя для ўсіх электрамагнітных хвалях, і яе можна разглядаць як навуку пра электрамагнітныя хвалі.
Прырода сьвятла
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Оптыка апынулася адным зь першых разьдзелаў фізыкі, дзе выявіліся абмежаваньні клясычных уяўленьняў пра прыроду. Пры вывучэньні сьвятло разглядалася з розных абгрунтаваных пунктаў гледжаньня, у сувязі з чым сфармаваўся карпускулярна-хвалевы дуалізм:
- Карпускулярная тэорыя сьвятла, якая паходзіць ад дасьледаваньняў Ньютана, разглядае сьвятло як струмень часьцінак — квантаў сьвятла ці фатонаў. Згодна з ідэяй Макса Плянка любое выпраменьваньне адбываецца дыскрэтна, прычым мінімальная порцыя энэргіі (энэргія фатона) мае велічыню , дзе частасьць адпавядае частасьці выпрамененага сьвятла, а — канстанта Плянка. Выкарыстаньня ўяўленьняў пра сьвятло як струмня часьцінак растлумачвае зьяву фотаэфэкту і заканамернасьці тэорыі выпраменьваньня.
- Хвалевая тэорыя сьвятла, заснавальнікам якой зьяўляецца Крыстыян Гюйгэнс, разглядвае сьвятло як сукупнасьць папярочных монахраматычных электрамагнітных хваляў, а назіральныя аптычныя эфэкты — як вынік складаньня (інтэрфэрэнцыі) гэтых хваляў.