Леанід Ліпінскі
Леанід Ліпінскі | |
| Дата нараджэньня | 10 лістапада 1921 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 7 верасьня 1982 (60 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | навуковец |
| Навуковая сфэра | гісторыя |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Леанід Паўлавіч Ліпінскі (10 лістапада 1921, вёска Казусёўка Клімавіцкага раёну — 7 верасьня 1982) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1975), прафэсар (1974).
Скончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут у 1948. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў намесьнікам дырэктара Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіву БССР у Менску, з 1952 старшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту гісторыі АН Беларусі. 3 1966 у Беларускім політэхнічным інстытуце.
Дасьледаваў сялянскі рух на Беларусі ў 1900—1917 роках, станаўленьне і разьвіцьцё капіталізму ў беларускай вёсцы, сацыяльнае расслаеньне сялянства, сталыпінскую аграрную рэформу на Беларусі, прамысловасьць, гандаль, мескае кіраваньне, жыльлёва-камунальную гаспадарку Менску ў пачатку XX ст. і іншае. Адзін з аўтараў «Гісторыі Мінска» (1967), «Нарысаў гісторыі прафсаюзаў Беларусі (1905—1969 гг.)» (1970).[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 556
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|