Іван Арабейка
Іван Арабейка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Іван Сяргеевіч Арабейка |
Нарадзіўся | 26 сакавіка 1942 в. Хмелева, Жабінкаўскі раён, Берасьцейская вобласьць |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Жанр | вершы |
Мова | беларуская |
Дэбют | 1963 |
Узнагароды |
Іва́н Арабе́йка (26 сакавіка 1942, в. Хмелева, Жабінкаўскі раён, Берасьцейская вобласьць) — беларускі паэт.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 26 сакавіка 1942 у вёсцы Хмелева ў сялянскай сям’і. У 1964 годзе скончыў хіміка-тэхналягічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту. Тры гады працаваў на шклозаводзе «Нёман». З 1968 году працаваў у Берасьці майстарам зьмены на заводах зборнага жалезабэтону, газавай апаратуры. У 1969—1970 гадох працаваў выкладчыкам інжынэрна-будаўнічага інстытуту. У 1973—1975 гадох быў галоўным інжынэрам спэцкамбінату камунальна-бытавога абслугоўваньня. З 1975 году працаваў старшым экспэртам Берасьцейскага аддзяленьня Гандлёва-прамысловай палаты БССР. Чалец Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1979 году[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы верш надрукаваў у 1963 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Услед за сонцам» (1972), «Асенні ранак» (1978)[1].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Арабейка, І. С. Сказаць хачу : вершы / Іван Арабейка; [прадмова А. Каско]. — Берасьце, Альтернатива, 2012
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мае жонку Вольгу, сына Івана, у якога пяцёра дзяцей, з іх — дзьве двойні[2].
Адна з унучак Яна Арабейка падчас пратэстаў у Беларусі 2020—2021 гадоў была арыштаваная 12 лістапада 2020 года ў рамках справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ(be) паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь разам зь 10 іншымі актывістамі студэнцкага руху. Прызнаная палітычнаю зьняволенаю[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 23
- ^ «Пишет, что держится». Внучка белорусского поэта Ивана Арабейки встретит свое 20-летие за решеткой
- ^ https://web.archive.org/web/20210122055947/https://blstv.eu/news/pisha-shto-trymaetstsa-unuchka-belaruskaga-paeta-ivana-arabejki-sustrene-svayo-20-goddze-za-kratami/
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |