Перайсьці да зьместу

Мікалай Ладуцька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Ладуцька
М. Ладуцька ў 2010 годзе
М. Ладуцька ў 2010 годзе
Старшыня Менгарвыканкаму (мэр Менску)
10 чэрвеня 2009 — в. а.
з 25 чэрвеня 2010  6 лістапада 2014
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік Міхаіл Паўлаў
Наступнік Андрэй Шорац
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся1959
Менск, БССР
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Айчыны III ступені мэдаль «За працоўныя заслугі» ордэн Славы і гонару
Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь

Мікала́й Алякса́ндравіч Ладу́цька (нар. 1959, Менск) — колішні старшыня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту; генэрал-маёр.

Мікалай Ладуцька скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяперашні БНТУ) у 1981 годзе і Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь у 2007 годзе. Працаваў у будаўніцтве і камсамольскім руху. У 2003 годзе стаў дырэктарам Упраўленьня капітальнага будаўніцтва Менгарвыканкаму і ўдзельнічаў у будаўніцтве новага будынку Нацыянальнай бібліятэкі[1], у 2006 годзе — галавой адміністрацыі Фрунзэнскага раёну. 24 верасьня 2007 году быў прызначаны намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму[2].

10 чэрвеня 2009 быў прызначаны выканаючым абавязкі старшыні Менгарвыканкаму ў сувязі зь перанесенай Міхаілам Паўлавым апэрацыяй[3]. 25 чэрвеня 2010 году быў прызначаны старшынём Менгарвыканкаму[4].

4 лістапада 2011 Аляксандар Лукашэнка прысвоіў Мікалаю Ладуцьку званьне генэрал-маёра[5].

6 лістапада 2014 вызвалены з пасады старшыні Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту[6].

  1. Кто такой Николай Ладутько?  (рас.) // Народная Воля. 23 чэрвеня 2009
  2. Николай Ладутько назначен заместителем председателя Мингорисполкома (рас.) Белорусские новости Праверана 13 красавіка 2011 г.
  3. Обязанности председателя Мингорисполкома исполняет Николай Ладутько (рас.). Белорусские новости (10 чэрвеня 2009). Праверана 13 красавіка 2011 г.
  4. Николай Ладутько стал мэром Минска без всяких и.о. (рас.). Белорусские новости (25 чэрвеня 2010). Праверана 13 красавіка 2011 г.
  5. Кіраўнікі аблвыканкамаў сталі генерал-губернатарамі. Наша Ніва. Праверана 4 лістапада 2011 г.
  6. Мэр Мінска Мікалай Ладуцька адпраўлены ў адстаўку. Наша Ніва (6 лістапада 2014). Праверана 7 лістапада 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Мікалай Ладуцькасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Мікалай Ладуцька(недаступная спасылка) - сайт Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (рас.)