Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт
Галоўны ўваход ва ўнівэрсытэт
Галоўны ўваход ва ўнівэрсытэт
Заснаваны 28 лістапада 1948 (71 год таму)
Тып дзяржаўны
Рэктар Баранава Натальля Пятроўна
Колькасьць пэрсаналу 1186 (2011)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°54′26″ пн. ш. 27°34′41″ у. д. / 53.90722° пн. ш. 27.57806° у. д. / 53.90722; 27.57806Каардынаты: 53°54′26″ пн. ш. 27°34′41″ у. д. / 53.90722° пн. ш. 27.57806° у. д. / 53.90722; 27.57806
Горад Менск
Краіна Беларусь
Кампус Гарадзкі
Былыя назвы Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (да 13 кастрычніка 1993 г.)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт www.mslu.by
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт на мапе Менску
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт

Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт (МДЛУ) — вядучая лінгвістычная вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі, адзін з галоўных пэдагагічных унівэрсытэтаў краіны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў утвораны ў лістападзе 1948 году на базе факультэту замежных моваў Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту.[1] У 1993 году ператвораны ў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт.[2]

За час свайго існаваньня (з 1948 году) унівэрсытэт падрыхтаваў больш за 25 тысячаў настаўнікаў і 2,5 тысячы перакладчыкаў-рэфэрэнтаў.[3]

На лістапад 2011 г. ВНУ мела 58 катэдраў, на якіх працавалі 1186 выкладнікаў[4].

Факультэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульнаўнівэрсытэцкія катэдры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прафэсійныя асацыяцыі і цэнтры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На базе ўнівэрсытэту дзейнічаюць 5 прафэсійных асацыяцыяў: Беларускія асацыяцыі выкладчыкаў ангельскай, францускай і нямецкай моваў, Беларуская асацыяцыя камунікатыўнай лінгвістыкі, Беларуская асацыяцыя амэрыканскіх дасьледаваньняў.

Ва ўнівэрсытэце дзейнічае шэраг інфармацыйных цэнтраў (беларускай, гішпанскай, турэцкай ды кітайскай моваў і культураў).

Міжнароднае супрацоўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унівэрсытэт мае 52 дзейныя дамовы аб супрацоўніцтве з замежнымі партнэрамі і зьяўляецца ўдзельнікам 19 міжнародных праграмаў. МДЛУ разьвівае сувязі з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Расеі, Аўстрыі, Францыі, Бэльгіі, Польшчы, Гішпаніі, Італіі, Вялікабрытаніі, мае сумесныя праграмы з ВНУ Канады, ЗША, Кітаю, Турцыі.[5]

Ва ўнівэрсытэце навучаюцца 275 замежных студэнтаў з 33 краінаў сьвету. У 2001 годзе ўнівэрсытэт зьяўляўся арганізатарам і месцам правядзеньня ў Беларусі Эўрапейскага году моваў. На базе МДЛУ дзейнічае катэдра ЮНЭСКО.[5]

У студзені 2010 году пры спрыяньні Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН унівэрсытэт падпісаў мэмарандум аб узаемаразуменьні з сакратарыятам ААН. МДЛУ стаў 16-й вышэйшай навучальнай установай сьвету, зь якой сакратарыят ААН падпісаў такі дакумэнт. Мэмарандум прадугледжвае садзейнічаньне ў падрыхтоўцы кандыдатаў для ўдзелу ў конкурсным адборы на суісканьне пасады вуснага або пісьмовага перакладчыка для ААН. Выкладчыкі МДЛУ атрымалі права рыхтаваць спэцыялістаў да экзамэну ў ААН, а таксама карыстацца любымі матэрыяламі ААН для навучальнага працэсу. Для падпісаньня мэмарандуму ў Беларусь з працоўным візытам прыбыў намесьнік генэральнага сакратара ААН па пытаньнях Генэральнай Асамблеі і канфэрэнцыйным абслугоўваньні Мухамад Шаабан.[6]

Студэнцкае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Студэнцкі хор «Cantus Juventae» (заснаваны ў 1986 годзе, у канцэртны склад хору ўваходзіць 60 чалавек; у рэпэртуары — беларуская народная музыка, духоўныя сьпевы, вядомыя творы беларускіх і замежных кампазытараў, джаз, і інш; хор выпусьціў тры кампакт-дыскі з сваімі сьпевамі [7]
  • Вакальныя студыя «Фальк-Моdern» (створана ў 2004 годзе, самы малады песенны калектыў у студэнцкім клюбе МДЛУ)[8]
  • Тэатар танцу «Renaissance dance» (створаны ў 2004 годзе)[9]
  • Францускі тэатар (робіць пастаноўкі на францускай мове)

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ганаровы дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь (прысуджаны за асаблівыя дасягненьні ў сацыяльна-культурным разьвіцьці, шматгадовую плённую дзейнасьць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спэцыялістаў і навуковых кадраў і ў сувязі з 60-годзьдзем зь дня заснаваньня)[10]

Выпускнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ МДЛУ srrb.niks.by Праверана 15 лістапада 2011 г.
  2. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 13 октября 1993 г. № 700 «О преобразовании Минского государственного педагогического института иностранных языков в Минский государственный лингвистический университет» www.levonevski.net Праверана 15 лістапада 2011 г.
  3. ^ Агульныя зьвесткі пра МДЛУ афіцыйны сайт МДЛУ Праверана 15 лістапада 2011 г.
  4. ^ Надзея Нікалаева. Колькі моваў ты ведаеш, столькі разоў ты і чалавек // Зьвязда : газэта. — 9 лістапада 2011. — № 213 (27077). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ а б Міжнародныя сувязі МДЛУ афіцыйны сайт МДЛУ Праверана 15 лістапада 2011 г.
  6. ^ У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце будуць рыхтаваць перакладчыкаў вышэйшага класа для ААН БЕЛТА Праверана 15 лістапада 2011 г.
  7. ^ Студэнцкі хор МДЛУ «Cantus Juventae» афіцыйны сайт МДЛУ Праверана 15 лістапада 2011 г.
  8. ^ Вакальнаыя студыя МДЛУ «Фальк-Моdern» афіцыйны сайт МДЛУ Праверана 15 лістапада 2011 г.
  9. ^ Тэатар танцу МДЛУ «Renaissance dance» афіцыйны сайт МДЛУ Праверана 15 лістапада 2011 г.
  10. ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2008 году № 653 «Аб прысуджэнні ўстанове адукацыі «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт» Ганаровага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь» Праверана 15 лістапада 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]