Барыс Батура
Барыс Батура | ||||
Старшыня Менскага аблвыканкаму | ||||
---|---|---|---|---|
20 траўня 2010 — 8 лістапада 2013 | ||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч | |||
Папярэднік: | Леанід Крупец | |||
Наступнік: | Сямён Шапіра | |||
Старшыня Савету Рэспублікі НС РБ 4-га скліканьня | ||||
31 кастрычніка 2008 — 20 траўня 2010 | ||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі | |||
Папярэднік: | Генадзь Навіцкі | |||
Наступнік: | Анатоль Мікалаевіч Рубінаў | |||
Старшыня выканаўчага камітэту Магілёўскае вобласьці | ||||
13 лістапада 2000 — 2008 | ||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
Прэм’ер-міністар: | Уладзімер Ярмошын (да 1 лістапада 2001), Генадзь Навіцкі (да 10 ліпеня 2003), Сяргей Сідорскі | |||
Папярэднік: | Уладзімер Дражын | |||
Наступнік: | Пётра Руднік | |||
Міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь | ||||
25 жніўня 1991 — 1999 | ||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
Прэм’ер-міністар: | Вячаслаў Кебіч (да 21 ліпеня 1994), Міхаіл Чыгір (да 18 лістапада 1996), Сяргей Лінг | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
28 ліпеня 1947 (77 гадоў) Ваўкавыск, БССР | |||
Партыя: | ||||
Адукацыя: | Беларускі політэхнічны інстытут | |||
Узнагароды: |
|
Бары́с Васі́льевіч Бату́ра (нарадзіўся 28 ліпеня 1947, Ваўкавыск) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту (2000—2008), старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2008—2010), старшыня Менскага аблвыканкаму (з 2010). Генэрал-маёр рэзэрву (2011)[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 28 ліпеня 1947 году ў горадзе Ваўкавыск Гарадзенскай вобласьці.
У 1970 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці інжынэр-мэханік. Працоўную дзейнасьць пачаткаў майстрам цэха, інжынэрам-тэхнолягам. Займаў шэраг кіравальных пастоў у органах дзяржаўнай улады.
З 1973 па 1979 гг. — начальнік Ваўкавыскага камбіната камунальных прадпрыемстваў кіраваньня камунальнай гаспадаркі Гарадзенскага аблвыканкаму. З 1979 па 1983 гг. — намесьнік начальніка кіраваньня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Гарадзенскага аблвыканкаму. З 1983 па 1987 гг. — першы намесьнік, начальнік вытворчага кіраваньня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі пры Гарадзенскім аблвыканкаме.
У 1987—1990 гг. — намесьнік міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі БССР, намесьнік старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму. З 1990 па 1999 гг. — міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 1999 да 13 лістапада 2000 г. — намесьнік прэм’ер-міністра. 6 кастрычніка 2000 г. прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белбізнэсбанк». 13 лістапада 2000 г. указам прэзыдэнта прызначаны старшынём Магілёўскага аблвыканкаму (заняў вакантнае месца пасьля адстаўкі Міхаіла Дражына). 14 лістапада 2000 г. зацьверджаны на пост старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Магілёўскім абласным Саветам дэпутатаў.
24 лістапада 2000 году ўказам прэзыдэнта №607 прызначаны чальцом Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 24 кастрычніка 2008 году прызначаны чальцом Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня. 31 кастрычніка 2008 году абраны старшынём Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня. 20 траўня 2010 году прызначаны на пасаду старшыні Менскага аблвыканкаму[2].
8 лістапада 2013 году адхілены ад пасады старшыні Менскага аблвыканкаму й накіраваны кіраўніком ААТ «Барысаўдрэў»[3].
Чалец Нацыянальнага алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь. Старшыня Беларускай фэдэрацыі валейболу.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн «Знак Пашаны» (1986)
- Заслужаны працаўнік сфэры абслугоўваньня Рэспублікі Беларусь (1997)
- Ордэн Айчыны III ступені (2007)
- Ордэн Кірылы Тураўскага, Беларускі экзархат РПЦ (2007)
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 3 ноября 2011 г. № 502 «О присвоении Б. В. Батуре воинского звания» (1/13052)
- ^ Шапіру прызначылі кіраўніком Гродзенскай вобласці, Батуру — Мінскай «Наша Ніва», 20 траўня 2010
- ^ Лукашэнка звольніў губернатара Батуру, Тура, абвясціў вымову Кабякову, апошні раз папярэдзіў Сямашку. Наша Ніва (8 лістапада 2013). Праверана 9 лістапада 2013 г.
Папярэднік Генадзь Навіцкі |
Старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ 2008—2010 |
Наступнік Анатоль Мікалаевіч Рубінаў |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені
- Нарадзіліся ў Ваўкавыску
- Выпускнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту
- Міністры жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
- Намесьнікі прэм’ер-міністраў Рэспублікі Беларусь
- Сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканьня
- Сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканьня
- Беларускія спартовыя дзеячы
- Беларускія генэралы
- Ганаровыя грамадзяне Магілёва
- Беларускія інжынэры-мэханікі