Упендра Махата
Упендра Махата | |
Дата нараджэньня | 1960 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Занятак | дыплямат, інвэстар, прадпрымальнік |
Др. Упендра Махата (па-нэпальску: उपेन्द्र महतो; нар. 1960) — нэпальскі прадпрымальнік, дыплямат. Ганаровы генэральны консул Каралеўства Нэпал у Рэспубліцы Беларусь, прэзыдэнт Расейска-нэпальскай палаты па камэрцыі і прамысловасьці[1].
Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спэцыяльнасьці «інжынэр-гідраэнэргетык», Міжнародную акадэмію інфармацыйных тэхналёгіяў (Менск).
У 2007 року атрымаў расейскую ўзнагароду «Прадпрымальнік году-2007», стаўшы першым замежнікам, уганараваным гэтай прэміяй. Таксама ў 2007 року быў кіраўніком Міжнароднай асацыяцыі выпускнікоў БНТУ[2].
Валодае акцыямі беларускіх кампаніяў «Сынтэз-Вікаш Інвэстмэнтс», «Амкадар», «BNK Holding» (праз групу даччыных прадпрыемстваў), «Альфа-банк» (мінарытарная доля) і мабільнага апэратара «Timeturns Holdings» (ліцэнзіі на разгортваньне мабільнае сувязі ў Нэпале, Камбоджы, Бурундзі, Сьеры-Леонэ, Танзаніі, Угандзе і ДР Конга). Мае актывы й нерухомасьць у Беларусі, Нэпале, Расеі, на Кіпры і ў іншых краінах[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Dr. Upendra Mahato " Madhesi — United We Stand
- ^ Надзея Нікалаева Прыцягненьне замежных студэнтаў — гэта барацьба за надзейных сяброў // Зьвязда : Газэта. — 4 траўня 2007. — № 82 (25947). — ISSN 1990-763x.
- ^ Упендра Махато (рас.) 200 самых успешных и влиятельных бизнесменов Беларуси. «Ежедневник». Праверана 16 траўня 2012 г.