Перайсьці да зьместу

Леанід Лукша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леанід Лукша
Дата нараджэньня 17 студзеня 1930(1930-01-17)[1]
Месца нараджэньня Хвалава
Дата сьмерці 18 чэрвеня 2011(2011-06-18) (81 год)
Месца сьмерці Менск
Месца вучобы Беларускі політэхнічны інстытут
Занятак навуковец
Навуковая сфэра Будаўніцтва, будаўнічыя канструкцыі, мэханіка бэтону і жалезабэтону
Месца працы Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[d]
Узнагароды Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь

Леані́д Канстанці́навіч Лу́кша (17 студзеня 1930, Хвалава2011, Менск) — беларускі навуковец, доктар тэхнічных навук, прафэсар. Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь.

Бацька Леаніда Лукшы ваяваў у Першую сусьветную вайну супраць аўстра-вугорцаў і баўгараў. Быў паранены і накіраваны на лекаваньне ў Новарасейск, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай — данской казачкай, якая працавала на цэмэнтавым заводзе.

Леанід Канстанцінавіч нарадзіўся ў вёсцы Хвалава (цяпер Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці).

Навучаўся ў Сухопальскай і Шарашоўскай школах. У 1950 паступіў на гідратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту (БПІ). Пасьля сканчэньня ў 1956 выкладаў у Менскім індустрыяльна-пэдагагічным тэхнікуме, навучаўся ў асьпірантуры інстытуту будаўніцтва і архітэктуры АН БССР (цяпер БелНДІБ), дзе працаваў да 1965 старэйшым навуковым супрацоўнікам. У 1963 абараніў у Менску кандыдацкую, а ў 1980 у Маскве — доктарскую дысэртацыі па тэорыі жалезабэтону.

У 1983 Лукша ўзначаліў адзіную ў рэспубліцы катэдру мастоў і тунэляў БПІ, якой кіраваў больш за 13 рокаў. Дзякуючы ягоным намаганьням пры катэдры паўстала асьпірантура, у якой прафэсар Лукша падрыхтаваў 17 кандыдатаў тэхнічных навук (у т.л. дзевяць дактароў філязофіі для замежных краінаў). Апошні зь іх абараніў дысэртацыю ўжо ў 2010 року, на 80-годзьдзе прафэсара.

Чытаў лекцыі ва ўнівэрсытэтах Японіі й Сырыі, дзесяць рокаў выкладаў у Чанстахоўскай палітэхніцы (Польшча).

Пасьля сыходу ў адпачынак вёў актыўны спосаб жыцьця: займаўся спортам, езьдзіў на ровары, гуляў у шахматы. Пісаў вершы й рамансы, граў на гітары.

Меў двух сыноў і дачку.

Першыя навуковыя працы па тэорыі жалезабэтону маладога навукоўцы ў 1960-я рокі зрабілі ягонае імя вядомым у навуковым сьвеце.

Займаўся распрацоўкай полых канструкцый, абслугоўваньня мастоў, жалезабэтонных карпусоў ядзерных рэактараў і інш. У адной з публікацыяў пра прафэсара Лукшу было заўважана, што на думку спэцыялістаў, калі б кіраўніцтва савецкай атамнай энэргетыкі не праігнаравала перадавыя распрацоўкі беларускага навукоўцы, катастрофы на Чарнобыльскай АЭС можна было б пазьбегнуць. Аднак дзякуючы ягоным дасьледаваньням былі папярэджаныя магчымыя аварыі, зьвязаныя зь некалькімі буйнымі мастамі[2].

Тэорыя трываласьці сталебэтонных канструкцыяў Леаніда Лукшы атрымала шырокае распаўсюджаньне ў сусьветнай практыцы.

Аўтар больш як 200 навуковых працаў, 27 вынаходніцтваў.

Выдаў два зборнікі вершаў. Нямала ягоных вершаў прысьвечаныя роднай Пружаншчыне: «Беларусь гістарычная», «Ода гораду Пружаны», «Хвалава», «Белавеская пушча», «Сухопаль» і інш. Адзін зь вершаў паэта ўключаны ў анталёгію «Сучасная расейская паэзія Беларусі»[3][4] (2003).

Напісаў успаміны пад назвай «Жыцьцё ў навуцы» (рас. Жизнь в науке), выдадзеныя пасьля ягонай сьмерці сынам Мікалаем.

  • Лукша, Л. К. Исследование прочности и пластичности бетона в условиях стесненной поперечной деформации: Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. техн. наук. — Акад. наук Бел. ССР, Отд-ние техн. наук, 1962.
  • Л. К. Лукша. Прочность трубобетона. — 1977.[5]
  • Лукша, Леонид Константинович. Расчет прочности железобетонных конструкций с учетом напряженного состояния бетона: Автореф. дис. на соиск. учен. степ. д-ра техн. наук: 05.23.01. — Всесоюз. заоч. инженер.-строит. ин-т, 1980.
  • Учебное пособие по курсу «Численные методы решения задач строительства на ЭВМ» для студентов специальности 1212 — «Мосты и тоннели» / Белорусский политехнический институт, Кафедра «Мосты и тоннели»; [Л. К. Лукша др.]. — 1987.
  • Рекомендации по расчету максимальных глубин общего размыва / Министерство строительства и эксплуатации автомобильных дорог Белорусской ССР; [исполнители: Л. К. Лукша, С. Н. Лущ, В. П. Баховчук]. — 1988.[5]
  • Проектирование и строительство тоннелей: Учеб. пособие по одноим. спецкурсу / В.А.Кузьмицкий, Л.К.Лукша, Н.Н.Тихоновец. — Бел. политехн. ин-т, Каф. «Мосты и тоннели», 1990.
  • Учеб.-метод. пособие к курсовому и диплом. проектированию по курсу «Проектирование и стр-во тоннелей» для студентов строит. спец. / В. А. Кузьмицкий, Л. К. Лукша. — Мн.: Бел. гос. политехн. акад., Каф. «Мосты и тоннели», 1992. — 81 с.[6]
  • Л. К. Лукша, Л. Г. Расинская. Учебно-методическое пособие для индивидуальной работы студентов по курсам «Искусственные сооружения на дорогах» — для студентов специальности 29.10 — «Строительство автомобильных дорог и аэродромов» и «Проектирование автодорожных мостов и труб» — для студентов специальности 29.11 — «Мосты и транспортные тоннели». — Мн.: Бел. гос. политехн. акад., Каф. «Мосты и тоннели», 1992. — 41 с.[7]
  • Леонид Лукша. Вдохновение ― отдохновение: стихи. — Мн.: Технопринт, 2004. — 22 с. — 150 ас. — ISBN 985-464-636-Х
  • Леонид Лукша. Вдохновение ― отдохновение: стихи. — Минск: Тонпик, 2007. — 32 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-6806-42-4

Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь, Ганаровы дарожнік краіны.

Леанід Лукша двойчы атрымліваў ганаровае званьне «Чалавек року» (2009, 2010) Амэрыканскага біяграфічнага інстытуту. Уключаны ў «Залатую кнігу тэхнічных навук» (польск. Złota Księga Nauk Technicznych) і «Залатую кнігу польскай навукі» (польск. Złota Księga Nauki Polskiej).

  1. Беларусь у асобах і падзеях (белар.)
  2. Константин Столярчук. Профессор с гитарой // Вечерний Минск. — 16 сьнежня 2010.
  3. Навуковец з сусветным імем, доктар тэхнічных навук, прафесар Леанід Канстанцінавіч Лукша сёння адзначае 80-гадовы юбілей Культура. Белтэлерадыёкампанія (17 студзеня 2010). Праверана 23 чэрвеня 2012 г.
  4. Лукша Леанід (1930, Пружан. р-н)
  5. 1 2 Сводный электронный каталог (рас.). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 23 чэрвеня 2012 г.
  6. Современные конструкции тоннельных обделок (Кузьмицкий Владимир Андреевич, Лукша Леонид Константинович) (рас.) Biblus Праверана 23 чэрвеня 2012 г.
  7. Учебно-методическое пособие для индивидуальной работы студентов по курсам «Искусственные сооружения на дорогах» для студентов специальности 29.10 «Строительство автомобильных дорог и аэродромов» и «Проектирование автодорожных мостов и труб» для студентов специальности 29.11 «Мосты и транспортные тоннели» (Лукша Леонид Константинович, Расинская Лидия Григорьевна) (рас.) Biblus Праверана 23 чэрвеня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]