Захар Дудзіч
Выгляд
Захар Дудзіч | |
Дата нараджэньня | 17 жніўня 1913 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2002 |
Месца вучобы | |
Занятак | эканаміст, прафэсар унівэрсытэту |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук[d] |
Узнагароды |
Заха́р Заха́равіч Ду́дзіч (17 жніўня 1913, в. Шацілы, Койданаўская воласьць, Менскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 2002) — эканаміст. Доктар эканамічных навук (1969), прафэсар (1970). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1972).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1939). Удзельнік ІІ-й Усясьветнай вайны — абараняў Маскву, ваяваў супраць Японіі на Далёкім Усходзе. У 1948—1953 гг. працаваў у БДУ, у 1953—1990 гг. у Беларускай політэхнічнай акадэміі (да 1980 загадчык катэдры палітэканоміі). Дасьледуе тэарэтычныя праблемы разьвіцьця мікра- і макраэканомікі, эканамічных адносін паміж рознымі краінамі.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Экономические законы и их использование в строительстве коммунизма. Минск. 1965.
- Материальные интересы и экономические законы в развитом социалистическом обществе Минск. 1978.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 17 жніўня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Менскім павеце (Расейская імпэрыя)
- Памерлі ў 2002 годзе
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары эканамічных навук
- Беларускія эканамісты
- Нарадзіліся ў Койданаўскім раёне
- Нарадзіліся ў Менскай губэрні
- Удзельнікі Другой сусьветнай вайны