Электратэхніка
Электратэхніка — вобласьць тэхнічных навук, што вывучае атрыманьне, разьмеркаваньне, пераўтварэньне й выкарыстаньне электрычнай энэргіі. Электратэхніка вылучылася ў самастойную навуку зь фізыцы ў канцы XIX стагодзьдзя.
У наш час электратэхніка складаецца зь некалькі навук: электраэнэргетыкі, электронікі, сыстэмы кіраваньня, апрацоўкі сыгналаў і тэлекамунікацыяў. Асноўнае адрозьненьне ад электронікі складаецца ў тым, што электратэхніка вывучае праблемы, зьвязаныя зь сілавымі буйнагабарытнымі электроннымі кампанэнтамі, як то лініі электраперадачы, электрычныя прывады, у той час як у электроніцы асноўнымі кампанэнтамі зьяўляюцца кампутары й інтэгральныя схемы[1]. У іншым сэнсе, у электратэхніцы асноўнай задачай зьяўляецца перадача электрычнай энэргіі, а ў электроніцы — інфармацыі. Але паддысцыпліны гэтых навук могуць перасякацца, гэтам да элетратэхніцы адносіцца вывучэньне вялікіх электрычных схемаў, якія кіруюцца кампутарамі й элетронікай.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ FAQs - Studying Electrical Engineering What is the difference between electrical and electronic engineering? Праверана 25 чэрвеня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Электратэхніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- IEC. Міжнародная электратэхнічная камісія
- Гісторыя IEEE